Новае Неба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новае Неба
Жанр Рок
Гады 1991 - 2000-я
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Беларуская
Лэйблы Каўчэг
БМАgroup
Склад
Іншыя
праекты
ULIS
N.R.M.
Мроя

«Но́вае Не́ба» — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 1991 годзе бард-спявачкай Касяй Камоцкай і гітарыстам Леанідам Шырыным.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кася Камоцкая, якая выконвала акустычныя песні на гітары, па парадзе Алеся Камоцкага запрасіла гітарыста Лявона Шырына для ўдзелу ў запісе на радыё[1]. Гэтая сумесная праца дала жыццё новаму калектыву, які атрымаў назву Новае Неба. Гурт не меў пастаяннага складу музыкаў (акрамя Касі Камоцкай), у розны час да яе далучаліся Лявон Вольскі, Вячаслаў Корань, Алег Дземідовіч, Юрась Ляўкоў, Юля Глушыцкая і г.д. Тэксты пісалі Міхал Анемпадыстаў, Адам Глобус, Анатоль Сыс, Лявон Вольскі і іншыя сучасныя беларускія паэты.

Дэбютны альбом убачыў свет пад назвай «Дзеці чорнага гораду» (1991). Чацвёрты альбом «Мая краіна» запісаны адразу пасля лістападаўскага рэферэндума 1996 года, як балючая рэакцыя на палітычныя перамены. У 1999 годзе быў выпушчаны зборнік «Песьні розных гадоў» (таксама вядомы пад назвамі «The Best», «Выбранае», «Лепшае»)[2]. У тым жа 1999 годзе лэйблам Каўчэг выдадзены апошні электрычны альбом гурта «Cepieliny», у запісе ўдзельнічалі гітарыст Слава Корань, басіст Аляксей Паўловіч, ударнік Аляксандр Быкаў[3]. Альбом мусіў стаць кропкай у гісторыі гурта. Аднак у 2000-х Кася Камоцкая час ад часу збірала скарочаны акустычны склад гурта (гітарыст ULIS Слава Корань і віяланчэлістка Юлія Глушыцкая). Плёнам гэтай працы стаў альбом «Акустыка», запісаны 30 кастрычніка 2004 года на канцэрце ў Доме літаратара Сяржуком Лабандзіеўскім і выдадзены лэйблам БМАgroup у 2005 годзе. Акрамя песень, на дыск былі змешчаны тры відэакліпа гурта («Цэпеліны», «Дом», «Неба мяняе колер»)[4].

У 1995 годзе, на «Рок-каранацыі'94», гурт атрымаў рок-карону за альбом «Сон у трамваі». На «Рок-каранацыі'95» і '96 лідар гурта Кася Камоцкая атрымоўвала званне «Рок-князёўна»[1].

Гурт Новае Неба лічыцца адной з галоўных з'яў на музычнай сцэне Беларусі 1990-х гадоў[5].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Кавер-версіі[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе спявачка Palina запісала кавер-версію спева «Цудоўны Вечар» у рамках музычнага праекту Тузін Гітоў, «Belsat Music Live» ды Лявона Вольскага «Нас у Маскве не зразумеюць».[8][9]

Зноскі

  1. а б Тамковіч, Аляксандр. Рок-князёўна Кася Камоцкая . Новы Час (30 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2020. Праверана 7 лютага 2021.
  2. а б Мартыненка В.Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 299-301.
  3. а б Мартыненка В.Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 301-302.
  4. а б Мартыненка В.Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 302-304.
  5. Будкін Сяргей, Сьвярдлоў Павал, Жбанкоў МаксімЗалатыя дыскі беларускага рок-н-рола. Гурт Новае Неба
  6. Д.П. ШЫРЫН ЛЕАНІД (Ширин Леонид, Shyryn Leanid) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 340–341. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
  7. Д.П. КОРАНЬ ВЯЧАСЛАЎ (Корень Вячеслав, Koran Viachaslau) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 141–142. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
  8. Давыдчык, Андрэй. «Нас у Маскве не зразумеюць». Прэм’ера навагодняга музычнага праекту (аўдыё/відэа) . Тузін Гітоў (1 студзеня 2019). Праверана 2 студзеня 2019.
  9. БЕЛСАТ МУЗЫКА. "Нас у Маскве не зразумеюць". Навагодні канцэрт ад Лявона Вольскага і #BML. Праверана 2019-01-02.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]