Новае Палессе (газета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Новае Палессе (1931))
«Новае Палессе»
Тып газета
Фармат А3, 4—16 старонак
Галоўны рэдактар Святлана Севасцьянава
Заснавана люты 1931
Мова беларуская, руская
Галоўны офіс г. Жыткавічы, вул. К.Маркса, 8, 247960
Вэб-сайт www.palese.by

«Но́вае Пале́ссе» — Жыткавіцкая раённая грамадска-палітычная газета, выдаецца з 1931 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова выдавалася пад назвай «Прымежны Камунар». Першы нумар газеты быў надрукаваны ў лютым 1931 года. У той час Жыткавіцкі раён быў прымежным, бо па рацэ Случ праходзіла дзяржаўная мяжа паміж СССР і Польшчай. У 1939 годзе газета была перайменавана ў «Ленінскі шлях». У гады Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд акупацыі Жыткаўшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, газета вымушана была спыніць сваё існаванне. У ліпені 1944 года раён быў вызвалены, і ў кастрычніку гэтага ж года выйшаў першы пасляваенны нумар «Ленінскага шляху». 26 красавіка 1962 года жыткавіцкая раённая газета стала міжраённай і атрымала назву «Новае Палессе», а праз год ёй быў вернуты статус раённай[1].

За актыўны ўдзел у камуністычным выхаванні працоўных раёна, мабілізацыі іх на паспяховае рашэнне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва і ў сувязі з 50-годдзем з дня выхаду першага нумару ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 21 лютага 1981 года жыткавіцкая раённая газета «Новае Палессе» ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Выходзіць 2 разы на тыдзень: па серадах і суботах.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]