Новазеландская манархія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Елізавета II, каралева Новай Зеландыі.

Новазеландская манархія — сістэма канстытуцыйнага манархізму ў каралеўстве Новай Зеландыі пры якой тытул главы дзяржавы належыць манарху і мае спадчынны характар перадачы. Становішча манарха вызначаецца прынцыпам «царствуе, але не кіруе» (англ.: reign but not rule)

З 6 лютага 1952 года манархам Новай Зеландыі з'яўляецца каралева Елізавета II. Яе афіцыйны тытул — Елізавета Другая, Божай літасцю Каралева Новай Зеландыі і яе іншых каралеўстваў і тэрыторый, Глава Садружнасці, Абаронца Веры (Elizabeth the Second, By the Grace of God, Queen of New Zealand and Her other Realms and Territories, Head of the Commonwealth, Defender of the Faith).

Каралеўства Новай Зеландыі складаецца з Новай Зеландыі, Такелау, тэрыторыі Роса і свабодна асацыяванай дзяржавы Астравы Кука і Ніуэ.

Спадчыннікам прастола з'яўляецца прынц Уэльскі Чарльз, старэйшы сын каралевы Елізаветы II.

У Новай Зеландыі каралеву прадстаўляе генерал-губернатар.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]