Паўднёвыя Альпы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёвыя Альпы?
англ.: Southern Alps
маары: Kā Tiritiri o te Moana
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёвыя Альпы — горны хрыбет у Новай Зеландыі, працягваецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход амаль праз увесь Паўднёвы востраў. Вышыня 2000-3000 м, найбольшая — 3764 м (гара Кука). Складзены пераважна крышталічнымі сланцамі; інтрузіі гранітаў, перыдатытамі. Характэрныя альпійскія формы рэльефу; вечныя снягі і ледавікі (Тасман, Франца-Іосіфа, Фоке і інш, плошча 1000 км²). На заходніх наветраных схілах — вечназялёныя (ліставыя і іглічныя) лясы, на ўсходніх — засухаўстойлівыя хмызнякі і трава. Праз перавал Артурс-Пас праходзяць чыгунка і шаша, якія злучаюць заходні і ўсходні берагі вострава.