Нованёбныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нованёбныя
Neognathae.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neognathae

Атрады
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   8825
EOL   4434461

Нованёбныя (лац.: Neognathae ад стар.-грэч.: νέος — «новы», стар.-грэч.: γνάθος — «сківіца») — падклас птушак, які ахоплівае больш за 9000 відаў і пераважную большасць сучасных птушак. Супрацьпастаўлены падкласу бескілявых (Paleognathae).

Галоўнай асаблівасцю, якая адрознівае нованёбных птушак ад бескілявых, з'яўляецца структура паднебення. Апроч гэтага, асобых характарыстак не існуе: нованёбныя ўключаюць як лятаючых, так і нелятаючых птушак, напрыклад, пінгвінаў. Найбольш буйным прадстаўніком нованёбных з'яўляецца кондар велічынёй да 1,3 метра і з размахам крылаў да 3,2 метра.

Першыя выкапні, у якіх знойдзены нованёбныя, датуюцца мелавы перыядам каля 70 мільёнаў гадоў назад. Паводле некаторых тэорый, нованёбныя паходзяць ад бескілявых і з'яўляюцца іх далейшым эвалюцыйным развіццём. Іншыя ж тэорыі сцвярджаюць, што нованёбныя існавалі раней за бескілявых, і што апошнія ўсяго толькі падгрупа, у якой заблакаваны некаторыя гены нованёбных.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Да нованёбных птушкам адносяцца наступныя атрады:

Выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Атрад Odontopterygiformes уключае сямейства Pelagornithidae, групу выкапнёвых вялікіх марскіх птушак. Іх рэшткі былі знойдзены ва ўсім свеце ў горных пародах пачынаючы з позняга палеацэну і заканчваючы плейстацэнам.