Новасібірскае вадасховішча
| Новасібірскае вадасховішча | |
Від з Бердскага мыса |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Вышыня над узроўнем мора |
113 м |
| Даўжыня |
200 км |
| Плошча |
1082 км² |
| Аб'ём |
8,8 км³ |
| Найбольшая глыбіня |
25 м |
| Упадаюць | |
| Выцякаюць | |
Новасібірскае вадасховішча («Обскае мора») — штучнае вадасховішча на рацэ Об каля горада Новасібірск, якое ўзнікла пасля ўзвядзення плаціны Новасібірскай ГЭС у 1957-1959 гадах. Знаходзіцца на тэрыторыі Новасібірскай вобласці і Алтайскага краю. Гарады на берагах вадасховішча: Бердск, Камень-на-Обі, Новасібірск.
У выніку стварэння вадасховішча была цалкам затоплена цэнтральная гістарычная частка горада Бердск, а таксама некалькі вёсак Новасібірскай вобласці.
Плошча 1082 км ², аб'ём 8,8 км ³, даўжыня - каля 200 км, найбольшая шырыня - 22 км, найбольшая глыбіня - 25 м, зімой замярзае.
Астравы: Атаманаскі, Дзікі, Елбанские а-вы, Елбань, Каменны, Каменскі, Краснаярскі Барок, Чырвоны Яр, Лагуноў, Нечунаеўскі, Пічугоўскія, Палавінскі Барок, Сямізародны, Тань-Вань, Хахлоў Барок, Хранова, Шарапскі, Шляпаўскі, Шумскага кардона.
Обскае мора - месца актыўнага адпачынку і штогадовага правядзення спаборніцтваў па парусным спорце на Кубак Расіі і Кубак Обскага мора.
Літаратура [правіць]
- Новасібірскае вадасховішча // БЭ ў 18 тамах. Т.11, Мн., 2000, С.361
Спасылкі [правіць]
- Карта вадасховішча
- Карты вадасховішча і прылеглых раёнаў, лоцыя з указаннем глыбінь
- Фатаграфіі
- Карта вадасховішча са спадарожніка
| Найбуйнейшыя вадасховішчы Расіі (плошчай звыш 500 км2) | |
|---|---|
| Дзеючыя |
Брацкае1 • Бурэйскае • Верхнетуломскае • Вілюйскае • Валгаградскае2 • Воткінскае3 • Выгазерскае • Горкаўскае2 • Зейскае • Краснаярскае4 • Камскае3 • Курэйскае • Куйбышаўскае (Самарскае)2 • Кумскае • Ніжнекамскае3 • Новасібірскае • Пралетарскае • Рыбінскае2 • Саратаўскае2 • Саяна-Шушэнскае4 • Серабранскае • Усць-Ілімскае1 • Усць-Хантайскае • Чэбаксарскае2 • Цымлянскае |
| Будуюцца |
Багучанскае1 • |
| Праекты |
Эвенкійскае • Матыгінскае1 • |
| Заўвагі | |