Новасібірскі метрапалітэн
| Новасібірскі метрапалітэн |
|
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Краіна | |
| Горад | |
| Дата адкрыцця | |
| Даўжыня ліній |
16 км |
| Колькасць станцый |
13 |
| Колькасць ліній |
2 |
| Пасажырапаток за дзень |
207,1 тыс. (2011) |
| Пасажырапаток за год |
75.6 млн. (2011) |
| Схема ліній | |
| www.nsk-metro.ru | |
| Новасібірскі метрапалітэн наВікісховішчы | |
Новасібірскі метрапалітэн — хуткасная транспартная сістэма ў Новасібірску, першы і адзіны ў Сібіры, чацвёрты і самы ўсходні метрапалітэн у Расіі. Па сукупнасці кліматычных умоў Новасібірскі метрапалітэн прэтэндуе на званне самага экстрэмальнага ў свеце, бо сярэднегадавая ізатэрма ў месцы яго геаграфічнага размяшчэння можа апускацца ніжэй за нуль. Пры гэтым Новасібірскі метрапалітэн з'яўляецца трэцім па загружанасці ў Расіі, перавозячы ў год каля 70 млн. пасажыраў. Па стане на пачатак 2012 года дзейнічаюць 13 станцый.
Агульныя звесткі[правіць]
Па стане на пачатку 2012 года Новасібірскі метрапалітэн налічвае 13 дзеючых станцый, размешчаных на 2 лініях. Першы пускавы ўчастак з 5 станцый быў уведзены ў эксплуатацыю 28 снежня 1985 года, а адкрыты для пасажыраў 7 студзеня 1986 г. Эксплуатацыйная даўжыня дзеючых ліній - 16 км. Сярэднясутачная перавозка у месяц найбольшага пасажырапатоку - 261,4 тыс. пасажыраў (снежань 2010 года). Пікавы сярэднясутачны аб'ём перавозак - 340,4 тыс. пасажыраў (24 снежня 2010 года).
Метрапалітэн Новасібірска складаецца з двух ліній - Ленінскай і Дзяржынскай. Дзяржынская лінія на працягу першых 20 гадоў (1987-2007) ажыццяўляла чоўнавы рух цягнікоў. Толькі з чэрвеня 2007 года стала магчымым арганізаваць абаротны рух. Абедзве лініі метро абслугоўвае адзінае электрадэпо «Яльцоўскае» (1985 год).
Інтэрвалы паміж цягнікамі - ад 2,5 хвілін у гадзіну пік да 13 хвілін пасля 23.00.
Спасылкі[правіць]
- Афіцыйны сайт
- Неафіцыйны сайт
- Раздзел на сайце metroworld.ruz.net
- Фатаграфіі Новасібірскага метрапалітэна (Gelio)
- Схема шляхавога развіцця
- Віртуальны тур па Новасібірскім метрапалітэне
- Артыкул пра Новасібірскі метрамост на неафіцыйным сайце метрапалітэна
- Новасібірскі метрапалітэн у фатаграфіях
- Гісторыя Новасібірскага метрапалітэна ў схемах на metroschemes.narod.ru
| Гэта пачатак артыкула пра метрапалітэн. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Лініі новасібірскага метрапалітэна
| Метрапалітэны Расіі | ||
|---|---|---|
| Дзеючыя | Масква • Санкт-Пецярбург • Ніжні Ноўгарад • Новасібірск • Самара • Екацярынбург • Казань • Валгаград (метратрам) | |
| Будуемыя | Омск • Чэлябінск • Краснаярск | |
| Праектуемыя і плануемыя |
Растоў-на-Доне • Варонеж (лёгкае метро) • Ульянаўск (лёгкае метро) • Саратаў • Уфа (наземнае метро) | |
| Адкладзеныя | Уфа | |