Новая Зеландыя
|
|||||
| Гімн: «God Defend New Zealand» | |||||
| Дата незалежнасці | Дамініён: 26 верасня 1907 Вэстмінстэрскі статут: 11 снежня 1931 (прыняты 25 лістапада 1947) Канстытуцыйны Указ: 13 снежня 1986 (ад Вялікабрытаніі) |
||||
| Афіцыйныя мовы | англійская, маоры, жэставая мова | ||||
| Сталіца | Велінгтан | ||||
| Найбуйнейшы горад | Окленд | ||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
| Манарх Генерал-губернатар Прэм'ер-міністр |
Елізавета II Джэры Матэпараі Джон Кей |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
74-я ў свеце 268 680 км² 2,1 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць |
4 377 000 чал. (123-я) 15,88 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$146,028 млрд.[1] (58-ы) $34 121[1] |
||||
| ІРЧП (2011) | ▬ 0,908 (вельмі высокі) (5-ы) | ||||
| Валюта | Новазеландскі долар (NZD) | ||||
| Інтэрнэт-дамены | .nz | ||||
| Тэлефонны код | +64 | ||||
| Часавыя паясы | UTC +12 | ||||
| «God Save the Queen» выкарыстоўваецца ў якасці гімна на афіцыйных цырымоніях у прысутнасці манарха. | |||||
Новая Зеландыя (англ.: New Zealand; маоры звычайна: Aotearoa) — геаграфічна ізаляваная астраўная краіна ў паўднёвай частцы Ціхага акіяну, бліжэйшымі да Новай Зеландыі значнымі па памерах тэрыторыямі сушы з'яўляюцца Новая Каледонія на паўначы на адлегласці 1.500 км, Аўстралія на паўночным захадзе на адлегласці каля 1.600 км праз Тасманава мора і матэрыковая частка Антарктыды на адлегласці амаль што 3.000 км на поўдзень. Асноўная тэрыторыя Новай Зеландыі размешчана на двух галоўных астравах — Паўночным і Паўднёвым, а таксама на шматлікіх невялікіх астравах. Самымі значнымі па плошчы сярод апошніх з'яўляюцца востраў Сцюарт, Вялікі Бар'ерны востраў і астравы Чатэм. Сталіца — Велінгтан
Ні па геаграфічным, ні па культурным асаблівасцям Новую Зеландыю немагчыма адназначна аднесці да аднаго з кантынентаў. Тэрыторыя краіны ляжыць часткова на Аўстралійскай, часкова на Ціхаакіянскай літасферных плітах, а насельніцтва паходзіць пераважна з двух розных культурных рэгіёнаў: нашчадкі ў асноўным брытанскіх каланістаў у еўрапейскім і карэннае насельніцтва маоры ў палінэзійскім культурным поясе Акіяніі.
Новая Зеландыя ўваходзіць у склад Каралеўстваў Садружнасці. Да Каралеўства Новая Зеландыя, галоўным прадстаўніком якога з'яўляецца брытанскі манарх, належаць таксама на прынцыпе «беспрымусовай асацыяцыі» (in free association) адміністрацыйна незалежныя тэрыторыі Астравоў Кука і Ніуэ, а таксама новазеландская калонія Такелау. Акрамя гэтага, Новая Зеландыя заяўляе аб сваіх тэрытарыяльных прэтэнзіях на рэгіён Рос у Антарктыдзе, які, адпаведна, стаў бы пятай часткай Каралеўства Новая Зеландыя.
За Новай Зеландыяй замацавалася назва «зялёны востраў». Выклікана гэта ў першую чаргу адносна нізкай шчыльнасцю засялення і адпаведна некранутай рукой чалавека дзівоснай прыгажосцю прыроды, а таксама незвычайна разнастайнай і звязанай з ізаляваным геаграфічным месцазнаходжаннем непаўторнай вегетацыяй.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Геаграфічнае месцазнаходжанне і тапаграфія [правіць]
Новая Зеландыя — краіна з самай вялікай адлегласцю да Цэнтральнай Еўропы: часткі тэрыторыі Новай Зеландыі знаходзяцца якраз у геаграфічна супрацьлеглым Іспаніі месцы і, такім чынам, утвараюць яе антыподы. Тэрыторыю Новай Зеландыі ўтвараюць два галоўныя астравы, аддзеленыя адзін ад другога пралівам Кука, і шматлікія значна меншыя астравы. Некаторыя з астравоў, такія як востраў Сцюатра, Вялікі Бар'ерны востраў, знаходзяцца дастаткова блізка ад узбярэжжа двух галоўных астравоў Новай Зеландыі. Адлегласць да самай дальняй новазеландскай тэрыторыі на поўначы — астравоў Кермадэк — складае звыш 1.000 км, самы дальні ўсходні пункт краіны — архіпелаг Чатэм — ляжыць на адлегласці звыш 700 км ад Паўночнага вострава. Акрамя гэтага, вялікая колькасць астравоў, такія як, напрыклад, Оклендскія астравы, астравы Кэмпбел альбо астравы Антыподаў, знаходзіцца ў субанктартычным рэгіёне. У 1998 годзе ўсе субантарктычныя астравы Новай Зеландыі былі аб'яўлены Сусветнай спадчынай ЮНЭСКА.
Агульная плошча Новай Зеландыі складае 270.534 км² і з'яўляецца некалькі меншай за Італію, але большай за Аб'яднанае Каралеўства альбо Усходнюю Германію. Маскімальная шырыня галоўных атравоў ва ўсходня-заходнім напрамку — 200 км, з поўначы на поўдзень Новая Зеландыя прасціраецца на 1.600 км.
Плошча Паўночнага вострава складае 113.729 км², з шырокімі нізінамі, у першую чаргу ў рэгіёне Вайката. У цэнтральнай частцы вострава дамінуе Цэнтральнае плато, на якім знаходзіцца Нацыянальны парк Тангарыра з вулканамі Нгаўрухоэ, Тангарыра і Руапеху і які быў аб'яўлены ЮНЭСКА першым камбінаваным аб'ектам Сусветнай спадчыны: як культурнай, так і прыроднай. Самае высокае ўзвышэнне вострава — гара Руапеху (2797 м). На поўначы ад Руапеху, у самым цэнтры Паўночнага вострава раскінулась возера Таупа, самае вялікае возера Новай Зеландыі. Праз усходнюю частку Паўночнага вострава цягнуцца шматлікія адносна невысокія горныя храбты, адметнай гарой заходняй часкі вострава з'яўляецца гара Таранакі, якая ўздымаецца на раўніне на вышыню 2.518 метраў і мае амаль што правільную конусападобную форму.
У НОвай Зеландыі знаходзіцца пагорак з самай доўгай назвай Таўматавакатангіангакаававатаматэатурыпукакапікімаўнгахаранукупакаівенуакітанатах
Геалогія [правіць]
Каля 200 мільёнаў год таму Новая Зеландыя, як і большасць сённяшніх тэрыторый у паўднёвым паўшар'і Зямлі, належыла да кантынента Гандвана.
Гісторыя [правіць]
Паводле палінезійскіх легенд, Новая Зеландыя заселена ў X—XIV стст. выхадцамі з астравоў Таварыства. Напярэдадні з'яўлення еўрапейцаў карэнныя жыхары Новай Зеландыі — маары падзялляліся на дзесяткі плямён, якія не мелі ўласных дзяржаўных утварэнняў. Адкрыта галандскім мараплаўцам А. Я. Тасманам у 1642 г., названа ў гонар адной з галандскіх правінцый. У 1769—1770 гг. даследавана англійскім капітанам Дж. Кукам. У пачатку XIX ст. ў Новай Зеландыі з'явіліся еўрапейскія місіянеры, утвораны першыя еўрапейскія місіянеры, утвораны першыя еўрапейскія пасяленні. 6 лютага 1840 г. прадстаўнікі брытанскага ўрада прымусілі правадыроў маары падпісаць дагавор, паводле якога над Новай Зеландыяй прызнаваўся брытанскі пратэктарат, з 1841 г. — брытанская калонія, месца масавай іміграцыі з Вялікабрытаніі. Захоп зямель маары прывёў да англа-маарыйскіх войнаў 1843—1871 гг. Да канца XIX ст. карэннае насельніцтва складала менш за 10 % жыхароў краіны. У 1893 г. уведзена ўсеагульнае выбарчае права. З 1907 г. Новая Зеландыя атрымала статус дамініёна — самакіравальнай краіны ў складзе Брытанскай імперыі. У 1-ю сусветную вайну больш за 100 тыс. новазеландцаў ваявалі ў Еўропе ў складзе брытанскіх войск.
Паводле Вестмінстэрскага статута 1926 г. Новая Зеландыя атрымала з 1931 г. поўную самастойнасць ва ўнутраных і знешніх справах. У 2-ю сусветную вайну новазеландскія войскі ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях у Еўропе і на Ціхім акіяне. У 1951 г. Новая Зеландыя далучылася да саюза АНЗЮС (Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША), у 1954 г. — СЕАТО. Удзельнічала ў в'етнамскай вайне 1964—1973 гг. на баку ЗША. У палітычным жыцці Новай Зеландыі з 1930-х гг. сапернічаюць Лейбарысцкая і Нацыянальная партыі. У 1980-я г. ўрад лейбарыстаў на чале з Д. Лонгі змагаўся за стварэнне бяз'ядзерная зона ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. На парламенцкіх выбарах 1993 г. перамагла Нацыянальная партыя, урад якой (з 1997 г. на чале з Дж. Шынлі) пачаў рэформу для паскарэння эканамічнага развіцця краіны.
Адміністрацыйны падзел [правіць]
| Рэгіён | Адмін. цэнтр | Плошча (км²) | Насельніцтва(2) | ||
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Нортленд | Вангарэй | 13.941 | 147.600 | |
| 2 | Окленд | Окленд | 16.140 | 1.316.900 | |
| 3 | Вайката | Гамільтан | 25.598 | 381.800 | |
| 4 | Бей-оф-Пленці | Таўранга | 12.447 | 257.600 | |
| 5 | Гісбарн (1) | Гізбарн | 8.351 | 44.900 | |
| 6 | Таранакі | Стрэтфард | 7.273 | 105.500 | |
| 7 | Манавату-Вангануі | Вангануі | 22.215 | 227.100 | |
| 8 | Хокс-Бей | Нап'ер | 14.164 | 149.100 | |
| 9 | Велінгтан | Велінгтан | 8.124 | 456.900 | |
| 10 | Мальбара (1) | Бленхайм | 12.484 | 42,300 | |
| 11 | Нельсан (1) | Нельсан | 445 | 45.200 | |
| 12 | Тасман (1) | Рычманд | 9.786 | 45.800 | |
| 13 | Кентэрберы | Крайстчорч | 45.845 | 520.600 | |
| 14 | Заходняе Узбярэжжа | Грэймаўс | 23.000 | 30.600 | |
| 15 | Атага | Дунэдзін | 31.476 | 195.000 | |
| 16 | Саўтленд | Інверкаджыл | 30.753 | 93.600 | |
| 17 | Астравы Чатэм (3) | Ваітангі | 963 | 750 | |
|
(1) Гэтыя рэгіёны з'яўляюцца унітарнымі адміністрацыйнымі адзінкамі (Unitary Authorities) і выконваюць адначасова функцыі як рэгіёнаў, так і раёнаў. |
|||||
Літаратура [правіць]
- Грудзинский В. В., Олтаржевский, В. П. Новая Зеландия в международных отношениях 1939—1945 гг. — Иркутск, 1993.
- Малаховский, К. В. Британия южных морей. — М., 1973.
- Малаховский, К. В. История Новой Зеландии. — М., 1981.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
Спасылкі [правіць]
- Урады Новай Зеландыі (англ.)
- Te Ara — энцыклапедыя Новай Зеландыі (англ.)
- Міністэрствы культуры і гістарычнай спадчыны (англ.)
| Акіянія | ||
|---|---|---|
| Дзяржавы | Аўстралія • Вануату • Кірыбаці • Маршалавы Астравы • Науру • Новая Зеландыя • Палау • Папуа — Новая Гвінея • Самоа • Саламонавы Астравы • Тонга • Тувалу • Федэратыўныя Штаты Мікранезіі • Фіджы | |
| Залежныя тэрыторыі | Амерыканскае Самоа • Гаваі • Гуам • атол Джонстан • Астравы Кука • астравы Мідуэй • Ніуэ • Новая Каледонія • Востраў Норфалк • востраў Пасхі • Піткэрн • Паўночныя Марыянскія астравы • Такелау • Уоліс і Футуна • атол Уэйк • Французская Палінезія | |
| Партал:Акіянія | ||
| Садружнасць нацый | |
|---|---|
| Члены | Аўстралія • Антыгуа і Барбуда • Багамы • Бангладэш • Барбадас • Беліз • Батсвана • Бруней • Вялікабрытанія • Вануату • Гаяна • Гамбія • Гана • Грэнада • Дамініка • Замбія • Індыя • Камерун • Канада • Кенія • Кіпр • Кірыбаці • Лесота • Маўрыкій • Малаві • Малайзія • Мальдывы • Мальта • Мазамбік • Намібія • Науру • Нігерыя • Новая Зеландыя • Пакістан • Папуа-Новая Гвінея • Руанда • Самоа • Сент-Люсія • Свазіленд • Сейшэльскія Астравы • Сент-Вінсент і Грэнадзіны • Сент-Кітс і Невіс • Сінгапур • Саламонавы Астравы • Сьера-Леонэ • Танзанія • Тонга • Трынідад і Табага • Тувалу • Уганда • Фіджы 1 • Шры-Ланка • ПАР • Ямайка |
| Былыя члены | Зімбабвэ • Ірландыя |
| 1 Членства прыпынена | |
