Новая Зямля
З Вікіпедыя.
НОВАЯ ЗЯМЛЯ, архіпелаг у Паўночным Ледавітам акіяне паміж Баранцавым і Карскім марамі. Уваходзіць у склад Архангельскай вобласці Расіі.
Складаецца з двух вялікіх астравоў — Паўночнага і Паўднёвага, падзеленых вузкім пралівам (2—3 км) Матачкін Шар, і шматлікіх дробных. З геалагічнага пункта погляду, астравы з'яўляюцца працягам Уральскіх гор. Паўночна-усходні ўскраек Паўночнага вострава — мыс Жадання — з'яўляецца самай усходняй кропкай Еўропы.
Цягнецца з паўднёвага захаду на паўначны ўсход на 925 км. Плошча усіх астравоў больш за 83 тыс. км²; шырыня Паўночнага вострава да 123 км, Паўднёвага — да 143 км. На поўдні пралівам Карскіе Вароты (шырыня 50 км) аддзяляецца ад вострава Вайгач.
Каля паловы тэрыторыі вострава Паўночнага складаюць ледавікі. На востраве Паўднёвым знаходзяцца два населеных пункта — пасёлкі Бялуш'я Губа (адміністрацыйны цэнтр муніцыпальнага ўтварэння Новая Зямля Архангельскай вобласці) і Рагачова.

