Новыя Нідэрланды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калонія Нідэрландаў
Новыя Нідэрланды
Nieuw-Nederland
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Копія з карты 1650 года, Новыя Нідэрланды
Копія з карты 1650 года, Новыя Нідэрланды
 >
 >
1625 — 1667

Сталіца Новы Амстэрдам
Мова(ы) нідэрландская, англійская, французская
Афіцыйная мова нідэрландская, англійская і французская
Грашовая адзінка Рэйксдальдэр[d]
Форма кіравання Каланіялізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Новыя Нідэрланды (нідэрл.: Nieuw-Nederland, англ.: New Netherland, лац.: Novum Belgium ці Nova Belgica) (16141674) — рэгіён на тэрыторыі ўсходняй часткі ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі ў XVII стагоддзі, які распасціраўся ад 38 да 45 градусаў паўночнай шыраты.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Манхэтэн быў адкрыты галандскай Ост-Індскай кампаніяй з яхты «Паўмесяц» (нідэрл.: Halve Maen) пад камандаваннем Генры Гудзона у 1609 годзе і вывучаны Адрыянам Блокам (Adriaen Block) і Хендрыкам Крыстыянсам (Christiaensz) у 1611—1614 гады. Па іх карце ў 1614 годзе Генеральныя штаты ўключылі гэту тэрыторыю як Новыя Нідэрланды ў складзе Галандскай Рэспублікі.

Карта, заснаваная на даных экспедыцыі Адрыяна Блока — першая згадка назвы Новыя Нідэрланды, 1614 год.

Паводле міжнароднага права, прэтэнзіі на тэрыторыю неабходна было замацаваць не толькі іх выяўленнем і прадастаўленнем карт, але таксама іх засяленнем. У маі 1624 года нідэрландцы завяршылі свае прэтэнзіі дастаўкай і пасяленнем 30 нідэрландскіх сем'яў на Noten Eylant, сучасны Губернатарскі востраў (англ.: Governors Island). Галоўным горадам калоніі служыў Новы Амстэрдам. У 1664 годзе губернатар Пітэр Стэйвесант перадаў Новыя Нідэрланды англічанам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jacobs, Jaap (2005). New Netherland: A Dutch Colony in Seventeenth-Century America. Brill. ISBN 90-04-12906-5.
  • Otto, Paul (2006). The Dutch-Munsee Encounter in America: The Struggle for Sovereignty in the Hudson Valley. Berghahn Books. ISBN 1-57181-672-0.
  • Shorto, Russell (2004). The Island at the Center of the World: The Epic Story of Dutch Manhattan and the Forgotten Colony that Shaped America. Random House. ISBN 1-4000-7867-9.
  • Wentz, Abel Ross (1955). "New Netherland and New York". A Basic History of Lutheranism in America. Philadelphia: Muhlenberg Press.
  • Fort Nassau(недаступная спасылка). Virtual Tour of New Netherland, New Netherland Project. New Netherland Institute. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 26 чэрвеня 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]