Новы Свет

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Carte d'Amérique, Guillaume Delisle, c. 1774

Новы Свет — назва часткі паўднёвага заатлантычнага мацерыка, адкрытай партугальцамі ў 1500-1502, прапанаваная Амерыга Веспучы (1503). Пазней гэтую назву сталі прымяняць да ўсяго паўднёвага мацерыка, а з 1541, разам з назвай Амерыка, яна была распаўсюджаная і на паўночны мацярык, абазначаючы чацвёртую частку свету пасля Еўропы, Азіі і Афрыкі.

Сёння назву Новы Свет (і супрацьпастаўленне Старому Свету) ўжываюць рэдка, у асноўным у кантэксце гістарычных падзей, а таксама для размежавання відаў у біялогіі і класіфікацыі вінаў у вінаробстве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gumilla J. El Orinoco. — Madrid, 1745. (ісп.)