Новы сабор, Лінц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Новы сабор, Лінц
Вітражы

Новы Сабор або Сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (ням.: Maria-Empfängnis-Dom) — каталіцкая царква ў горадзе Лінц (Аўстрыя); кафедральны сабор епархіі Лінца. Найбуйнейшае царкоўнае збудаванне ў Аўстрыі (змяшчальнасць - да 20 000 чалавек).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва царквы Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі было ініцыявана ў 1855 годзе біскупам Францам Ёзефам Рудзігерам. У 1862 годзе быў пакладзены першы камень; ў 1924 годзе храм быў асвячоны біскупам Іаганесам Марыя Гфелльнерам. Царква пабудаваная ў гатычным стылі.

Першапачаткова быў запланаваны больш высокі шпіль, але архітэктару не дазволілі пабудаваць вежу вышэй паўднёвай вежы сабора Святога Стэфана ў Вене. Вежа сабора Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Багародзіцы ў Лінцы мае вышыню 135 м, што на 1 м 44 см ніжэй венскага сабора.

Вітражы сабора ўтрымліваюць партрэты розных спонсараў будаўніцтва храма. Асабліва адметны вітраж з гісторыяй горада Лінца. Падчас Другой сусветнай вайны былі пашкоджаны некаторыя вітражы, асабліва ў паўднёвай частцы сабора. Гэтыя вітражы не былі адноўлены ў першапачатковым выглядзе і былі замененыя вітражамі сучаснага мастацтва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Scherndl, Balthasar. Führer durch den Mariä Empfängnis Dom in Linz. — Linz-Urfahr: Verlag des katholischen Pressevereins, 1902.
  • Ebner, Johannes; Würthinger, Monika. Der Neue Dom zu Linz auf dem Weg zur Kathedrale und Pfarrkirche. Vom Projekt zur Weihe (1924) // Oberösterreichische Heimatblätter 53 (1999) 1—2. — S. 21—24.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]