Ной
Ной — дзесяты і апошні з біблейскіх дапатопных патрыярхаў. Паводле яўрэйскага тэксту Бібліі нарадзіўся ў 1056 ад с.с., паводле хрысціянскага — у 1662 ад с.с. Паводле біблейскага падання, ён жыў у часы, калі ўсё чалавецтва паддалося разбэшчанасці, за што бог вырашыў знішчыць яго сусветным патопам, за выключэннем праведнага Ноя і яго сям'і. У выніку чаго Ной стаў родапачынальнікам новага, пасляпатопнага чалавецтва, а праз сваіх сыноў зрабіўся родапачынальнікам рас, якія вядуць сваё паходжанне ад імя яго сыноў (семіты, яфеты або арыйцы, хаміты). Ад патопу 600-гадовы Ной выратаваўся дзякуючы пабудаванаму ім па загаду бога каўчэгу даўжынёю ў 300, шырынёю ў 50 і вышынёю ў 30 локцяў, на які былі таксама ўзяты прадстаўнікі ўсіх відаў жывёл. Гэты дзівосны карабель вандраваў па вадзе 40 дзён, пакуль не спыніўся нябесны лівень. Апавяданне пра Ноя трапіла на старонкі Бібліі, відаць, з запазычаных яе аўтарамі больш старажытных шумерскіх і вавілонскіх міфалагічных сказанняў.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 150.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.150. ISBN 5-343-00151-3.
| Гісторыя Ноя | ||
|---|---|---|
| Персанажы | Ной | |
| Падзеі | Патоп | Запавет з чалавецтвам | Рассяленне народаў | |
| Асноўныя паняцці | Ноеў каўчэг | Арарат | Голуб міру | Сем законаў нашчадкаў Ноя | Бней Ноах («Сыны Ноя») | |
| У розных крыніцах | Нух | |
| Дзеці Ноя | Сім | Яфет | Хам | |
