ФК Норвіч Сіці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Норвіч Сіці)
Норвіч Сіці
Поўная назва Norwich City Football Club
Мянушкі канаркі
Заснаваны 17 чэрвеня 1902
Горад Норыдж
Стадыён Карау Роўд
Умяшчальнасць: 27 244
Уладальнік Дэлія Сміт[d] і Майкл Він-Джонс[d][1]
Прэзідэнт Джэймс Кален
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2022/23 13 месца
Сайт canaries.co.uk (англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Норвіч Сіці» (англ.: Norwich City F.C.) — англійскі футбольны клуб з горада Норыдж, што знаходзіцца ў графстве Норфалк, які выступае ў Чэмпіёншыпе.

Клуб быў заснаваны ў 1902 годзе. Упершыню клуб патрапіў у вышэйшы англійскі футбольны дывізіён у 1972 годзе, дзе згуляў увогуле 21 сезон. «Норвіч Сіці» двойчы перамог у турніры на Кубак лігі ў 1962 і 1985 гадах. Таксама клуб з’яўляецца адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі ў 1992/93 гадах, заняўшы ў тым сезоне трэцяе месца. Клуб згуляў першыя тры сезоны ў новай лізе, нават праходзячы ў Кубак УЕФА, дзе каманда дасягнула трэцяга раўнда, а таксама вярнулася на адзін сезон у 2004/05 гадах. З сезона 2011/12 па 2013/14 гады «Норвіч Сіці» выступаў у Прэм’ер-лізе пасля шасцігадовай адсутнасці, скончыўшы на другім месцы Чэмпіянат Футбольнай лігі ў 2010/11 гадах і атрымаўшы, такім чынам, аўтаматычны пераход у вышэйшы дывізіён[2]. Па выніках сезона 2014/15 «Норвіч Сіці» праз плэй-оф зноў атрымаў месца ў Прэм’ер-лізе, дзе адгуляў адзін сезон. Сезоны 2019/20 і 2021/22 каманда ізноў праводзіла ў Прэм’ер-лізе, але абодва разы займала апошняе месца.

З 1935 года «Норвіч Сіці» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне ​​«Карау Роўд», а таксама мае даўніе і жорсткае суперніцтва з суседзямі па Усходняй Англіі клубам «Іпсвіч Таўн», з якімі яны правялі ўжо агулам 138 матчаў, гэта дэрбі мае назва — Дэрбі Усходняй Англіі. Песня заўзятараў «On The Ball, City» разглядаецца як найстарэйшая футбольная песня ў свеце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Норвіч Сіці» быў створаны паводле выніках сустрэчы ў кафэ «Крытэрыён» у Норыджы 17 чэрвеня 1902 года. Праз некалькі дзён, 2 ліпеня, адбылася яшчэ адна сустрэча з нагоды стварэння клуба, якая была арганізавана трыма былымі ігракамі клуба «Norwich CEYMS», Робертам Уэбстэрам, Джозефам Куперам і Брэдам Скелі[3][4]. Свой першы матч клуб правёў 6 верасня 1902 года супраць каманды «Гарыдж і Паркенсан» на пляцоўцы «Ньюмаркет Роўд»[5]. Пасля паверкі камісіяй Футбольнай асацыяцыі клуб быў адхілены ад аматарскіх гульняў у 1905 годзе, бо быў характарызаваны як арганізацыя з прафесійнымі прыкметамі. У тым жа годзе «Норвіч Сіці» быў абраны ў якасці члена Паўднёвай лігі, а з павелічэннем колькасці наведвальнікаў матчаў, клуб быў вымушаны з’ехаць з «Ньюмаркет Роўд» у 1908 годзе і пераехаць на «Нест», закінуты кар’ер мелу. Арыгінальнай мянушкай клуба была «грамадзяне», аднак з 1907 года стала ўжываць сучасная «канаркі», з-за папулярнай у той час модзе на развядзенне і ўтрыманне птушак. Падчас Першай сусветнай вайны, калі футбол быў прыпынены, перад клубам паўстала сур’ёзная запазычанасць, такім чынам 10 снежня 1917 года клуб увайшоў у стадыю добраахвотнай ліквідацыі.

Тытулы[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
3 Англія Аб Джэк Стэйсі 1996
5 Шатландыя Аб Грант Хэнлі (капітан) 1991
6 Англія Аб Бен Гібсан 1993
7 Іспанія Нап Борха Сайнс 2001
8 Англія ПА Лаям Гібс 2002
9 Злучаныя Штаты Амерыкі Нап Джош Сарджэнт 2000
10 Англія Нап Эшлі Барнс 1989
12 Англія Бр Джордж Лонг 1993
14 Нідэрланды Нап Сідні ван Хойданк 2000
15 Англія Аб Сэм Мак-Калам 2000
16 Швейцарыя Аб Крысціян Фаснахт 1993
17 Бразілія ПА Габрыел Сара 1999
Паз. Імя Нар.
19 Данія ПА Якаб Сёренсен 1998
21 Англія Аб Дэні Бат 1990
23 Шатландыя ПА Кені Мак-Лін 1992
24 Ірландыя Аб Шэйн Дафі 1992
25 Куба ПА Онель Эрнандэс 1993
26 Чылі ПА Марселіна Нуньес 2000
27 Англія Нап Джонатан Роўв 2003
28 Шатландыя Бр Ангус Ган 1996
30 Грэцыя Аб Дымітрыс Януліс 1995
35 Англія Аб Келен Фішэр 2004
37 Уэльс Бр Даніел Бардэн 2001

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.edp24.co.uk/news/norwich-city-joint-majority-shareholder-michael-wynn-jones-pays-tribute-499356 Праверана 4 сакавіка 2022.
  2. Portsmouth 0-1 Norwich, BBC Sport website.
  3. «Norwich City History» Архівавана 11 жніўня 2009.. 4thegame.com.
  4. Club history 1902 to 1940 Архівавана 8 снежня 2009.. Norwich City FC
  5. Eastwood, John; Mike Davage (1986). «Canary Citizens». Almeida Books. pp. 1, p19. ISBN 0-7117-2020-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]