Нордкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нордкін
нарв. Nordkyn, Kinnarodden
71°08′02″ пн. ш. 27°39′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяПаўночны Ледавіты акіян
Краіна
Суб'ектФінмарк 
Нордкін (Нарвегія)
Нордкін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нордкін або Кінарудэн (нюнорск і нарв.: Nordkyn, Kinnarodden) — мыс у Нарвегіі, самая паўночная кантынентальная кропка Еўропы. Мыс уяўляе сабой скалу, ускраек паўвострава Нордкін. Геалагічна складзены кварцавымі пясчанікамі, вышыня — да 234 м. Баранцава мора ля берагоў не замярзае. Расліннасць бедная, тыповая для тундры.

На захадзе ад Нордкіна размешчаны востраў Магероя, на якім размешчаны мысы Нордкап і Кніўшэльёдэн, абвешчаныя самымі паўночнымі пунктамі Еўропы (не лічачы аддаленага вострава Мядзвежы і архіпелага Шпіцберген).

Адміністрацыйна мыс адносіцца да фюльке Фінмарк.