Нордкірхенскі палац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Погляд на сад Нордкірхенскага палаца

Нордкірхенскі палац (Schloss Nordkirchen) — барочны палацава-паркавы ансамбль у Нордкірхене (Вестфалія). Будаваўся на месцы рэнесанснага «замка на вадзе» з 1703 па 1734 гг. мюнстэрскімі біскупамі з сямейства Плетэнбергаў. У турыстычных буклетах атрымаў мянушку Вестфальскі Версаль, хоць вонкавым выглядам больш нагадвае галандскі Хет Лоа.

Пасля секулярызацыі біскупскіх уладанняў палац належаў княжацкім родам Эстэрхазі і Арэнбергаў, пакуль у 1959 годзе яго не выкупілі ўлады зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Цагляны будынак стаіць на штучным востраве квадратнай формы, па вуглах якога пастаўлены садовыя павільёны. Рэгулярны парк упрыгожаны барочнымі статуямі, некаторыя з якіх былі абноўлены ў першыя гады XX стагоддзя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stefan Buske: Schloss Nordkirchen. (DKV-Kunstführer 597), 3rd ed. Deutscher Kunstverlag, Munich/Berlin 2008. ISBN 978-3-422-02122-8.
  • Karl E. Mummenhoff: Schloß Nordkirchen (Westfälische Kunst), 2nd ed. Deutscher Kunstverlag, Munich/Berlin 1979. ISBN 3-422-00115-8.
  • Karl E. Mummenhoff: "Das Schloß Nordkirchen von 1918 bis 1976", Westfalen 56 (1978) pp 146–173.

Каардынаты: 51°43′57.5″ пн. ш. 7°32′01.24″ у. д. / 51.732639° пн. ш. 7.533681° у. д. (G) (O) (Я)