Норман Фостэр Рамзей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Норман Фостэр Рамзей
англ.: Norman Foster Ramsey, Jr.
Pugwash NAL tour 1970-com.jpg
Дата нараджэння:

27 жніўня 1915({{padleft:1915|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:27|2|0}})

Месца нараджэння:

Вашынгтон, ЗША

Дата смерці:

4 лістапада 2011({{padleft:2011|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:4|2|0}}) (96 гадоў)

Месца смерці:

Уэйланд, Масачусетс, ЗША

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

ядзерная фізіка
атамная фізіка

Месца працы:

Калумбійскі ўніверсітэт
Гарвардскі ўніверсітэт

Альма-матэр:

Калумбійскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік:

Ісідар Айзек Рабі

Вядомыя вучні:

Дэвід Вайнленд
Уільям Нірэнберг
Дэніэл Клепнер

Вядомы як:

аўтар фундаментальных эксперыментаў з малекулярнымі пучкамі

Узнагароды і прэміі


Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988)
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1989)

Норман Фостэр Рамзей на ВікіСховішчы

Норман Фостэр РАМЗЕЙ (англ.: Norman Foster Ramsey, Jr.; 27 жніўня 1915, горад Вашынгтон4 лістапада 2011, Уэйланд, Масачусетс) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) «за вынаходства метаду разнесеных палёў, якія асцыліруюць, і за яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках».

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Калумбійскі (1935) і Кембрыджскі (1937) універсітэты. У 1942—47 у Калумбійскім універсітэце (з 1943 удзельнічаў у Манхатэнскім праекце). У 1947—86 у Гарвардскім універсітэце (з 1950 прафесар), адначасова ў 1968—81 прэзідэнт Нацыянальна-даследчыцкай асацыяцыі ўніверсітэтаў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па фізіцы малекулярных і атамных пучкоў, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц, тэрмадынаміцы і статыстычнай механіцы. Адкрыў электрычны квадрупольны момант у дэйтрона (1940), вызначыў магнітныя моманты шэрагу ядзер, пратона і нейтрона, магнітны і электрычны дыпольны моманты дэйтрона. Распрацаваў метад прасторава разнесеных асцылюючых палёў (1956) і стварыў мазер на атамарным вадародзе (1960). Удзельнічаў у стварэнні высокадакладнага атмнага гадзінніка.

Узнагароды і членства[правіць | правіць зыходнік]

  • Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1952)
  • Медаль Лоўрэнса (1960)
  • Прэмія Дэвісана - Джэрмера (1974)
  • Медаль гонару IEEE (1984)
  • Прэмія Рабі (1985)
  • Прэмія Румфарда (1985)
  • Медаль Комптана (1986)
  • Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988)
  • Медаль Эрстэда (1988)
  • Нобелеўская прэмія па фізіцы (1989)
  • Прэмія Вэнівара Буша (1995)
  • Ганаровыя доктарскія ступені Заходняга рэзервовага ўніверсітэта Кейза, Мідлберы-каледжа, Оксфардскага ўніверсітэта, Ракфелераўскага ўніверсітэта, Чыкагскага ўніверсітэта, Універсітэта Сэсекса, Х'юстанскага ўніверсітэта і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рамзей // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Norman F. Ramsey (англ.) . Nobelprize.org. — Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013. Праверана 4 студзеня 2013.