Норма Алеандра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Норма Алеандра
Norma Aleandro
Норма Алеандра ў фільме Спадчыннікі, 1970
 
Імя пры нараджэнні: Norma Aleandro Robledo
Дата нараджэння: 2 мая 1936(1936-05-02) (77 гадоў)
Месца нараджэння: Буэнас-Айрэс
Грамадзянства: Flag of Argentina.svg Аргенціна
Прафесія: актрыса кіно і тэатра
IMDb: ID 0001903
 
Узнагароды:

прэмія Канскага МКФ, Залатая ракавіна Сан-Себасцьянскага МКФ, Давід дзі Данатэла

Но́рма Алеа́ндра-Рабле́да (Буэнас-Айрэс, 2 мая 1936) (ісп.: Norma Aleandro) — аргенцінская актрыса, рэжысёр кіно і тэатра, сцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям'і акцёраў тэатра і кіно. Пачала выступаць на сцэне разам з бацькамі ва ўзросце 9 гадоў. Гуляла ў п'есах Эўрыпіда, Мальера, Лопэ дэ Вэгі, Сервантэса, Цірса дэ Маліна, О'Ніла, Брэхта, Артура Мілера, Тэнесі Уільямса, Жана Ануя, Марыа Варгас Льёса. Выступала на радыё. У кіно дэбютавала ў 1952, адыграла больш чым у 50 фільмах. Актыўна працавала і працуе на тэлебачанні. У 1976-1981 жыла ва Уругваі і Іспаніі, здымалася ў іспанскіх кінарэжысёраў, пазней працавала ў Галівудзе.

Выступае таксама як паэт, драматург і сцэнарыст.

Сястра - актрыса Марыя Ванер, сын - акцёр Оскар Ферыньё.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]