Нотынг-Хілскі карнавал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Удзельнік Нотынг-Хілскага шэсця

Нотынг-Хілскі карнавал (англ.: The Notting Hill Carnival) — штогадовы карнавал,[1] які праводзіцца з 1964 г. на вуліцах лонданскага раёна Нотынг-Хіл, акруга Кенсінгтон і Чэлсі на працягу двух выхадных дзён у жніўні ("банкаўскі панядзелак" і папярэдняя нядзеля).[2]

Вядучую ролю ў карнавале звычайна гуляюць прадстаўнікі брытанскай афракарыбскай абшчыны, асабліва выхадцы з астравоў Трынідад і Табага, якія складаюць значную частку жыхароў Кенсінгтона і Чэлсі з 1950-х гадоў. У мінулым карнавал збіраў да 2 мільёнаў гледачоў, і калісьці займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу карнавалаў па ліку ўдзельнікаў[3] пасля Карнавала Трынідад і Табага.[4]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 51°30′47.52″ пн. ш. 0°12′15.48″ з. д. / 51.5132, -0.2043 (G) (O) (Я)