Ноўгарад-Северскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ноўгарад-Северскі
укр.: Новгород-Сіверський
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Статус
раённы цэнтр
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
11,81 км²
Вышыня цэнтра
140 м
Тып клімату
сярэднекантынентальны
Насельніцтва
14 217 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
4658
Паштовы індэкс
16000
Аўтамабільны код
CB / 25
КААТУУ
7423610100
Ноўгарад-Северскі на карце Украіны ±
Ноўгарад-Северскі (Украіна)
Ноўгарад-Северскі
Ноўгарад-Северскі (Чарнігаўская вобласць)
Ноўгарад-Северскі

Но́ўгарад-Се́верскі (укр.: Новгород-Сіверський) — горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны, цэнтр раёна. Насельніцтва 14,4 тыс. чал. (2007).

Город размешчаны на правым беразе ракі Дзясны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з 1044 года. Узнік паселішча севяран. У 1068 і 1080 разбураны полаўцамі. 3 1096 сталіца Северскага княства. Паход ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча на полаўцаў (1185) апісаны ў «Слове аб палку Ігаравым». Пасля разбурэння мангола-татарамі (1239) страціў былое значэнне. У 13 — 1-й пал. 14 ст. ў складзе Бранскага княства. У 2-й пал. 14 — 15 ст. ўваходзіў у Вялікае Княства Літоўскае. 3 1503 належаў Расійскай дзяржаве. Паводле Дэулінскага перамір'я (1618) адышоў да Рэчы Паспалітай. Паводле Андросаўскага перамір'я (1667) замацаваны за Расіяй. 3 1782 цэнтр Ноўгарад-Северскага намесніцтва, з 1797 павятовы горад Маларасійскай, з 1802 — Чарнігаўскай губерняў. У 1-ю сусветную вайну акупіраваны нямецкімі войскамі (красавік—снежань 1918). Моцна пацярпеў у час нямецка-фашысцкай акупацыі (1941—43).

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці і інш.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная станцыя. Прыстань на р. Дзясна.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]