Нувістар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Адзін з першых нувістараў, лямпа 6DS4 (вып. RCA, 1960-я)

Нуві́стар (ісп.: nuevo vista — новы пагляд) — назва класу металакерамічных электронных лямпаў. Верагодна, былі ўпершыню выпушчаны кампаніяй RCA (1959).

У канструкцыі корпус выраблены з металу, мантажныя і ізаляцыйныя элементы — з керамікі. Электроды цыліндрычнай формы, адначасова з'яўляюцца дапаможнымі механічнымі элементамі.

У нувістарах фактычна не існуюць праблемы пашкоджання ўнутранай ізаляцыі, уплыў зарадаў на паверхні традыцыйных шкла корпусу і слюды ізаляцыі на працу лямпы. Нувістары вызначаюцца значна меншымі габарытамі, павышанымі ўдара- і вібрастойкасцю, высокай даўгавечнасцю (да 10 000 гадз.), меншым, у параўнанні з шклянымі канструкцыямі, раскідам параметраў. З п.гл. электронікі — вялікім узмацненнем пры вельмі нізкім узроўні скажэнняў, меншым анодным напружаннем у пар. з традыцыйнымі канструкцыямі.

Доўгі час нувістары паспяхова спаборнічалі з паўправадніковымі прыборамі, у першую чаргу — у вымяральнай апаратуры, пры ўзмацненні слабых сігналаў, сігналаў высокіх частот.