Нумарныя знакі ў Беларусі
Рэгістрацыйныя знакі для аўтамабільнага транспарту ў Беларусі стандартызаваныя Беларускім дзяржстандартам у 2004 (стандарт СТБ 914.99). Дапушчаныя да выкарыстання таксама знакі ранейшых узораў.
Да 1992 у Беларусі дзейнічалі толькі знакі савецкага ўзору. У 1992 з'явіліся адмысловыя беларускія рэгістрацыйныя знакі (гл. знакі ўзору 1992 г.), якія пасля змянення дзяржаўнай сімволікі ў 1995 мяняліся яшчэ тры разы (гл. знакі ўзору 1996 г., знакі ўзору 2000 г., знакі ўзору 2004 г.).
|
2004 год [правіць]
Знак узору 2004 года з'яўляе сабою спалучэнне літар беларускага алфавіту і арабскіх лічбаў. Дазволена выкарыстоўваць толькі 12 літар, якія падобныя на лацінскія (А, В, Е, І, К, М, Н, О, Р, С, Т, Х). На знаках усіх тыпаў, з выняткам 1а, асобна пастаўленая лічба ў канцы ці ў пачатку знака азначае код рэгіёна. На знаках транспартных сродкаў фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь таксама змяшчаецца выява дзяржаўнага сцягу і літарны код BY.
Гл. таксама: Аўтамабільны нумарны знак, Белдзяржстандарт, СТБ.
-
Аўтамабілі і аўтобусы дыпл. прадстаўніцтваў, прадстаўніцтваў міжн. арг. і іх органаў; дазваляецца выкарыстанне літары D.
Коды рэгіёнаў [правіць]
| Рэгіён | 2004 г. | 2000 г. | 1992 г. | да 1992 г. |
|---|---|---|---|---|
| Брэсцкая вобласць | 1 | Axx | Ax IA, IB, IC, IE, IH, II |
БНx |
| Віцебская вобласць | 2 | Bxx | Bx IK, IM, IO, IT, IX |
ВТx |
| Гомельская вобласць | 3 | Exx | Ex Hx |
ГСx |
| Гродзенская вобласць | 4 | Cxx | Cx XA, XB, XC, XE, XH, XI |
ГКx |
| Мінская вобласць | 5 | Oxx | Ox Px |
МБx |
| Магілёўская вобласць | 6 | Txx | Tx XM, XO, XP, XT, XX |
МГx |
| г. Мінск | 7 | Mxx AAX, EAK |
Mx Kx HK, IP, PH, XK |
МИx |
1992 год [правіць]
Знак узору 1992 года складаўся з 4 лічбаў і 2 літар чырвонага колеру на белым фоне. Паміж лічбамі і літарамі змяшчалася круглая эмблема чырвонага колеру з выявай гербу «Пагоня».
1996 год [правіць]
На знаках узору 1996 года эмблема была замененая (1996) на фрагмент нацыянальнага арнаменту і надпіс BELARUS.
2000 год [правіць]
На знаках 2000 года колькасць літар была павялічаная да трох
Зноскі
- Дзяржаўны стандарт СТБ 914.99 «Знаки регистрационные и знак отличительный транспортных средств. Типы и основные размеры, технические требования, методы испытаний». — На афіцыйнай пляцоўцы Дзяржстандарту.
