Нума Пампілій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нума Пампілій
лац.: Numa Pompilius
Numa Pompilius.jpg
Нума Пампілій
сцяг
2-і Цар Старажытнага Рыма
715 да н.э. — 673 да н.э./672 да н.э.
Папярэднік: Ромул
Пераемнік: Тул Гастылій
 
Нараджэнне: 21 красавіка 753 да н.э.({{padleft:-753|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:21|2|0}})
Q2246183?
Смерць: 673 да н.э.({{padleft:-673|4|0}})
Жонка: 1. Тацыя
2. Эгерыя

Ну́ма Пампі́лій (лац.: Numa Pompilius) — другі пасля Ромула цар Старажытнага Рыма канца 8 — пачатку 7 ст. да н.э., з імем якога грэчаскія і рымскія гісторыкі звязвалі правядзенне прававых і рэлігійных рэформ.

Вылучаўся сваёй справядлівасцю, глыбокай набожнасцю і добрым веданнем грамадзянскага права. Разумеючы, што культура народа трымаецца не на ваяўнічасці, а на праве, Нума Пампілій паставіў сваёй задачай змякчыць норавы ваяўнічага племя рымлян і даць яму рэлігійна-маральныя асновы. Сваё панаванне пачаў з заключэння міру з усімі суседнімі плямёнамі, які падтрымліваў на працягу свайго доўгага панавання. Ён заснаваў мноства храмаў і алтароў, павялічыў колькасць багоў, устанавіў простыя, але строга вызначаныя абрады богаслужэння, пастаянныя святы, заснаваў шэраг жрэчаскіх калегій і калегій рамеснікаў.

Паданне прыпісвае Нуме Пампілію рэформу календара, паводле якога год падзяляўся на 12 месяцаў замест былых 10 і складаўся з 355 дзён. У галіне грамадзянскіх рэформ лічыцца першым рымскім царом, які надзяліў жыхароў участкамі зямлі і заахвоціў іх да земляробства. Для падтрымкі гандлю і промыслаў спецыяльна ўвёў культ бога Фідаса як увасабленне сумленнасці ў справах. Легендарная біяграфія Нумы Памцілія надзвычай багата міфамі, якія надавалі яго асобе свяшчэнны аўтарытэт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.141. ISBN 5-343-00151-3.