Нупедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нупедыя
Выява лагатыпа
URL nupedia.com (англ.)
Тып сайта Інтэрнэт-энцыклапедыя[d]
Мова(-ы) англійская
Уладальнік Bomis[d]
Аўтар Лары Сэнгер і Джымі Вэйлз
Пачатак працы 9 сакавіка 2000
Канец працы 26 верасня 2003
Слоган the open content encyclopedia і the free encyclopedia
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нупе́дыя (англ.: Nupedia) — праект сеціўнай энцыклапедыі на англійскай мове куды артыкулы пісаліся адмыслоўцамі, але не ахоўваліся аўтарскімі правамі. Яна была распачатая Джымі Вэйлзам, фінансавалася кампаніяй «Боміс». Галоўным рэдактарам выступіў Лэры Сэнджэр. Нупедыя праіснавала ад сакавіка 2000 да верасня 2003 г. і цяпер найбольш вядомая як папярэдніца Вікіпедыі. Нупедыю характарызаваў шматэтапны рэдакцыйны працэс, мэтай якога было стварэнне якасных артыкулаў, падобных да прафесійных энцыклапедый. Нупедыя мела мэтаю стварыць энцыклапедыю пры дапамозе ахвотнікаў-валанцёраў. Да спынення сваёй дзейнасці, Нупедыя змяшчала 25[1] артыкулаў, якія прайшлі праз рэдагаванне, 3 артыкулы, якія існавалі ў двух версіях рознай даўжыні, а 74 артыкулы былі незакончанымі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]