Нурдаль Грыг
| Нурдаль Грыг | |
| Nordahl Grieg | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
Юхан Нурдаль ГРЫГ (нарв. Nordahl Grieg; 1.11.1902, г. Берген, Нарвегія — 2.12.1943) — нарвежскі пісьменнік, грамадскі дзеяч.
Скончыўшы гімназію, служыў матросам (1920—21), уражанні адлюстраваў у зборніку вершаў «Вакол мыса Добрай Надзеі» (1922) і рамане «А карабель ідзе далей» (1924). Вучыўся ва універсітэтах Оксфарда і Осла. Выдаў кнігу эсэ «Рана памерлыя» (1932) пра творчасць Р. Кіплінга, Дж. Кітса, П. Б. Шэлі, Дж. Байрана. На мяжы 1920—30-х г. адбылася яго творчая і светапоглядная эвалюцыя: аптымістычны пафас вершаў (зборнік «Нарвегія ў нашых сэрцах», 1929) змяняецца песімізмам (драма «Атлантычны акіян», 1932). У 1932—34 жыў у СССР. У 1937 як ваенны карэспандэнт быў у Іспаніі (зборнік «Іспанскае лета», 1937, раман «Свет яшчэ павінен стаць маладым», 1938). Вяршыня яго твораў — паэма «Паражэнне» (1937, пра Парыжскую камуну). У 1940-43 змагаўся супраць фашызму (паэма «Чалавечая прырода», зборнікі вершаў «Свабода», «Надзея»).