Нут культурны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нут
Cicer arietinum HabitusFruits BotGardBln0906a.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cicer arietinum L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   26537
NCBI   3827
EOL   685208
GRIN   t:10535
IPNI   486336-1
TPL   ild-4318

Нут культурны, таксама Бараноў гарох[3] (Cicer arietinum) — расліна сямейства бабовыя, зернебабовая культура. Насенне нута культурнага — харчовы прадукт.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая расліна. Сцябло прамастойнае, пакрыта залозістымі валасінкамі. У вышыню дасягае 20-70 см. Лісце непарнаперыстае. Бабы кароткія, уздутыя, звычайна ўтрымліваюць 1-2 зернейка (часам — да 4 зярнят). Зярняткі нагадваюць галаву барана ці савы. Дыяметр ад 0,5 да 1,5 см. Колер — ад жоўтага да вельмі цёмнага. Маса тысячы зярнят у залежнасці ад гатунку вагаецца паміж 150 і 300 г. Самаапыляльная расліна, апыленне адбываецца ў фазе закрытай кветкі, часам перакрыжаванае апыленне.

Распаўсюджанасць[правіць | правіць зыходнік]

Культурны нут расце ў 30 краінах свету. Пад пасевы занята 8,6 млн га. 90 % усёй плошчы прыпадае на трапічную і субтрапічную Азію — у Індыі, Кітаі, Пакістане. У Афрыцы (Марока, Туніс, Эфіопія) і ў Амерыцы (Калумбія, Мексіка) пасевы займаюць невялікія плошчы. Сярэдняя ўраджайнасць — 0,6-0,8 т/га.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 390. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).