Нельсан Мандэла

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Нэльсан Мандэла)
Перайсці да: рух, знайсці
Нельсан Мандэла
Nelson Mandela
Nelson Mandela-2008 (edit).jpg
1-ы Прэзідэнт ПАР
10 мая 1994 — 14 чэрвеня 1999
Віцэ-прэзідэнт: Таба Мбекі
Фрэдэрык Вілем дэ Клерк
Папярэднік: пасада зацверджаная;
Фрэдэрык Вілем дэ Клерк як дзяржаўны прэзідэнт
Пераемнік: Таба Мбекі
18-ы Генеральны сакратар Руха недалучэння
2 верасня 1998 — 14 чэрвеня 1999
Папярэднік: Андрэс Пастрана Аранга
Пераемнік: Таба Мбекі
сцяг
Прэзідэнт Афрыканскага нацыянальнага кангрэса
5 ліпеня 1995 — 17 снежня 1997
Папярэднік: Олівер Тамба
Пераемнік: Таба Мбекі
 
Партыя: Афрыканскі нацыянальны кангрэс
Адукацыя: Універсітэт Форт-Хэр
Замежныя праграмы Лонданскага ўніверсітэта
Універсітэт Паўднёвай Афрыкі
Універсітэт Вітватэрсранда
Нараджэнне: 18 ліпеня 1918
Мвеза, ПАС
Смерць: 5 снежня 2013({{padleft:2013|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:5|2|0}})
Іаганесбург, ПАР
 
Аўтограф: Аўтограф

Не́льсан Раліхла́хла Мандэ́ла (Nelson Rolihlahla Mandela [xoˈliːɬaɬa manˈdeːla]; 18 ліпеня 1918, Мвеза, ПАС — 5 снежня 2013, Іаганесбург) — з 10 мая 1994 па 14 ліпеня 1999 — прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, адзін з самых вядомых актывістаў у барацьбе за правы чалавека ў перыяд існавання апартэіду, за што 27 гадоў правёў у турме, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1993.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У студэнцкія гады ўдзельнічаў у забастоўцы, пазней быў карэспандэнтам у Іаганесбургу і паступіў у Універсітэт Вітватэрсранда.

У 1944 удзельнічаў у стварэнні маладзёжнай лігі Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК). Пазней, з-за абвастрэння дужання, распрацаваў так званы «план М», паводле якога суполкі АНК сыходзілі ў падполле.

З 1948 года — нацыянальны сакратар Маладзёжнай лігі АНК.

З 1949 года — член Нацыянальнага выканкама АНК.

З 1950 года — нацыянальны прэзідэнт Маладзёжнай лігі АНК.

У 1952 годзе Мандэла сумесна са сваім сябрам Оліверам Тамба адкрыў першую легальную фірму, кіраваную чорнаскурымі.

З 1952 года — віцэ-прэзідэнт АНК.

У 1956 годзе арыштаваны, а з 1960 года знаходзіўся ў падполлі.

У 1961 годзе ўзначаліў радыкальнае крыло АНК, «Умкхонта вэ сызвэ», пачаўшы палітыку сабатажу супраць ураду. Праз год Мандэла з'ехаў у Алжыр для вербавання новых сяброў крыла, але па вяртанні быў затрыманы за нібы нелегальны выезд з краіны і за падбухторванне да пратэсту.

У лістападзе 1968 Мандэла быў арыштаваны і першапачаткова прысуджаны да пажыццёвага зняволення ў турме Робен Айленд.

18 лютага 1990 г. Мандэла быў вызвалены са зняволення, 11 лютага абвясціў аб перамір'і і спыненні ўзброенага змагання.

19911997 — прэзідэнт АНК.

З 10 мая 1994 па 14 чэрвеня 1999 — прэзідэнт ПАР.

З 3 верасня 1998 па 14 чэрвеня 1999 — генеральны сакратар Руху недалучэння.

Марка СССР, 1988 г.

Пасля таго, як у 1999 годзе Мандэла пакінуў пост прэзідэнта ПАР, ён стаў актыўна заклікаць да больш актыўнага асвятлення праблем ВІЧ і СНІДа. Па ацэнках экспертаў, у ПАР цяпер каля пяці мільёнаў носбітаў ВІЧ і хворых СНІДам — больш, чым у любой іншай краіне.

Калі Макгаха, старэйшы сын Нельсана Мандэлы, памёр ад СНІДу, Мандэла заклікаў змагацца з распаўсюджваннем гэтага смяротнага захворвання.

Нельсан Мандэла памёр у чацвер, 5 снежня 2013, на 96-м годзе жыцця[1]. На афіцыйнай паніхідзе 10 снежня 2013 па Нельсане Мандэле прысутнічалі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 91 краіны, а таксама 10 былых прэзідэнтаў.

Пахаванне адбылося 15 снежня 2013 ў мястэчку Куну ў правінцыі Усходні Кейп, дзе вырас і жыў Мандэла пасля зыходу з вялікай палітыкі. Прысутнічаць будуць, у асноўным, сваякі нябожчыка, бо вёска не здольна прыняць вялікі наплыў людзей[2].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

  • Макгаха Мандэла — старэйшы сын — памёр ад СНІДу ў 2005 г. ва ўзросце 54 гадоў.
  • Тэмбекіле, малодшы сын Мандэлы, загінуў у аўтакатастрофе. У часы рэжыму апартэіду Мандэла правёў за кратамі 27 гадоў. Калі загінуў яго малодшы сын, улады не дазволілі Нельсану Мандэле нават наведаць яго пахаванні.
  • Цяпер у Мандэлы засталіся тры дочкі: адна — ад першай жонкі Эвелін, якая сканала ў 2004 годзе, і дзве — ад другой жонкі Віні.
  • Эвялін была маці Макгаха. Таксама ў 2004 годзе сканала жонка Макгаха — Зондзі.[3]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Прыведзеныя арыгінальныя назвы.

  • англ.: «Long Walk to Freedom» (аўтабіяграфія)
  • англ.: «The Struggle Is My Life»
  • англ.: «Nelson Mandela Speaks: Forging a Democratic, Nonracial South Africa»

Фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кто есть кто в мировой политике / Редкол.: Кравченко Л. П. (отв. ред.) и др. — М.: Политиздат, 1990. ISBN 5-250-00513-6