Нэнсі Рэйган

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нэнсі Рэйган
Nancy Davis Reagan
Нэнсі Рэйган
сцяг
Першая лэдзі ЗША
20 студзеня 1981 — 20 студзеня 1989
Папярэднік: Разалін Картэр
Пераемнік: Барбара Буш
 
Нараджэнне: 6 ліпеня 1921(1921-07-06) (92 гады)
Нью-Ёрк
Муж: Рональд Рэйган
Дзеці: Паці, Рон
 
Аўтограф: Аўтограф

Нэнсі Дэвіс Рэйган (англ.: Nancy Davis Reagan, народжаная Ганна Фрэнсіс Робінс, нар. 6 ліпеня 1921) — удава былога прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе Рональд Рэйган атрымаў перамогу, зрабіўся прэзідэнтам ЗША, эксперты лічаць, што адзін з асноўных укладаў у перамогу мужа ўнесла Нэнсі, адзначаючы яе ролю ў гэтай капаніі як вельмі значную.

Падчас прэзідэнцтва мужа выконвала звычайныя абавязкі першай лэдзі, найбольш вядомая разгорнутая ёю кампанія па барацьбе з наркотыкамі «Скажы: „Не!“» (анг. Just Say No), за гэтую кампанію падвяргалася крытыцы з-за вялікай расходавання дзяржаўных сродкаў. Пасля другога прэзідэнцтва мужа пашырыла кампанію да міжнароднага маштабу, прыцягваючы да працы Першых лэдзі іншых дзяржаў.

Падчас халоднай вайны часта сустракалася з Першай лэдзі СССР Раісай Максімаўнай Гарбачовай, у адрозненне ад мужоў блізкіх і даверных адносін у іх не паўстала. Нэнсі Рэйган палічыла Раісу Максімаўну складанай у зносінах, па сведчанні савецкіх відавочцаў, Нэнсі Рэйган раздражняла веданне Раісай Максімаўнай гісторыі ЗША і архітэктуры Белага дома і з прычыны тая часта перабівала яе падчас экскурсіі па Беламу дому.

Пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміну Рональда Рэйгана, Нэнсі з мужам пераехалі жыць у Каліфорнію. У 1989 годзе Нэнсі Рэйган заснавала дабрачынны фонд уласнага імя.

У 1994 годзе Рональду Рэйгану быў пастаўлены дыягназ — хвароба Альцгеймера, пасля гэтага Нэнсі Рэйган прысвяціла сябе догляду за мужам.

Пасля скону Рональда Рэйгана займаецца грамадскай работай, падтрымлівае даследаванні ў галіне ствалавых клетак для дапамогі хворым хваробай Альцгеймера.

У 2000 годзе ўзнагароджана вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалём Кангрэса.