Нямецкамоўная супольнасць Бельгіі
Нямецкамоўная супольнасць Бельгіі (ням. Deutschsprachige Gemeinschaft Belgiens) — самая маленькая з моўных супольнасцяў Бельгіі. Складаецца з дзевяці муніцыпалітэтаў, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі нямецкамоўнай меншасці. Агульнае насельніцтва гэтых муніцыпалітэтаў - 71300 жыхароў, большасць з іх нямецкамоўныя. Плошча - 854 км кв. Нямецкамоўная супольнасць размешчана на тэрыторыі правінцыі Льеж і мяжуе з Нідэрландамі, Германіяй і дзяржавай Люксембург. Сталіца (месца размяшчэння савета і ўрада супольнасці) - горад Эйпен.
Гісторыя[правіць]
Тэрыторыя цяперашняй нямецкамоўнай супольнасці — частка так званых Усходніх Кантонаў. Аж да канца XVIII стагоддзя яны былі незалежнымі, але ў 1795 годзе іх анексавала рэспубліканская Францыя. Па рашэнні Венскага кангрэса 1815 года Усходнія Кантоны былі перададзены Прусіі.
У 1920 годзе Усходнія Кантоны былі перададзены Бельгіі Германіяй у якасці кампенсавання за Першую сусветную вайну. Варта адзначыць, што ў склад Усходніх Кантонаў уваходзіць не толькі тэрыторыя цяперашняй нямецкамоўнай супольнасці, але і раёны з франкамоўным насельніцтвам.
Падчас Другой сусветнай вайны Усходнія Кантоны былі захоплены Германіяй і ўведзены ў склад Трэцяга рэйха. Большая частка нямецкамоўнага насельніцтва тады лічыла сябе немцамі, і вітала нямецкія войскі як вызваліцеляў. Пасля вайны тэрыторыя кантонаў была вернута Бельгіі. На працягу доўгага часу праводзілася палітыка дэгерманізацыі кантонаў.
У 1960 годзе быў здзейсненны падзел Бельгіі на тры тэрыторыі паводле моўнага прынцыпу (Галандскамоўная, Франкамоўная і Нямецкамоўная супольнасці). У 1973 на базе гэтых тэрыторый былі створаны акругі, якія маюць вялікую ўнутраную аўтаномію.
Да цяперашняга часу шматлікія жыхары супольнасці, асабліва маладое пакаленне, лічаць сябе не немцамі, а бельгійцамі.
| Адміністрацыйны падзел Бельгіі | ||
|---|---|---|
| Фландрыя: | Антверпен • Усходняя Фландрыя • Фламандскі Брабант • Лімбург • Заходняя Фландрыя | |
| Валонія: | Эно • Льеж • Люксембург • Намюр • Валонскі Брабант | |
| Брусельскі сталічны рэгіён: | Брусель | |
| Моўныя супольнасці: Фламандская супольнасць • Французская супольнасць • Нямецкамоўная супольнасць | ||
|
|
||
|---|---|---|
| Гісторыя • Узброеныя сілы • Навука | ||
| Палітыка | Дзяржаўны лад • Бельгійская манархія (каралі) • Канстытуцыя • Дзяржаўны савет • Выбарчая сістэма • Федэральны парламент (Палата прадстаўнікоў • Сенат) • Прэм'ер-міністр • Знешняя палітыка | |
| Cимволы | Герб • Сцяг • Гімн | |
| Эканоміка | Падаткаабкладанне • Валюта (манеты) • Транспарт • Турызм | |
| Геаграфія | Сталіца • Адміністрацыйны падзел (Фландрыя, Валонія, Брусель) • Гарады • Рэкі • Насельніцтва | |
| Культура | Мовы • Моўныя супольнасці (Фламандская, Франкамоўная, Нямецкамоўная) • Рэлігія • Адукацыя • Літаратура • Музыка • Кінематограф • Архітэктура • Сусветная спадчына • Спорт • Святы • Кухня | |
| Сувязь | Пошта (гісторыя і маркі) • Інтэрнэт | |
| Партал «Бельгія» | ||