Нямецкая мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нямецкая
Саманазва:

Deutsch

Краіны:

Германія, Аўстрыі, Швейцарыі, Ліхтэнштэйне, Люксембургу, Бельгіі і іншых краінах

Рэгіёны:

Заходняя Еўропа

Афіцыйны статус:

Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Бельгіі, Ліхтэнштэйне, Люксембургу, Еўрапейскім Саюзе

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Агульная колькасць носьбітаў:

Для 110 млн. — родная, для 30 млн. — другая мова

Класіфікацыя
Катэгорыя:

???

Індаеўрапейская
 Германскія
  Заходнегерманскія
     Нямецкая

Моўныя коды
ISO 639-1:

de

ISO 639-2:

ger

ISO 639-3:

deu

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Нямецкая мова (Deutsch, deutsche Sprache) —– гэта германская мова заходнегерманскай падгрупы.

Распаўсюджанне: Нямецкамоўныя краіны: Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Люксембург, Бельгія, таксама Расія, Румынія, ЗША, Канада, некаторыя краіны Паўднёвай Амерыкі. Колькасць носьбітаў у свеце 95,4 млн., у Германіі 75,3 млн.ч. (1990)[1].

Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы (1990): Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Люксембург, Бельгія.

Змест

Пісьменнасць [правіць]

Пісьменнасць на аснове лацінскай графікі. Найстарэйшыя помнікі: Сен-Галенскі (лацінска-нямецкі) гласар (8 ст., аляманскі дыялект), пераклад на рэйнска-франкскі дыялект трактату Ісідора (8—пач. 9 ст.) і інш.

Гісторыя [правіць]

Асноўныя перыяды гісторыі мовы — данацыянальны і нацыянальны; 16—17 ст. з'яўляюцца пераходнымі. Тэндэнцыя да ўтварэння наднацыянальных формаў мовы на паўднёва-заходняй аснове назначылася ў 12—13 ст. У 13—14 ст. нямецкая мова пачынае выцясняць лаціну з афіцыйна-дзелавой сферы, вядучая роля паступова пераходзіць да ўсходне-сярэдненямецкага літаратурна-пісьмовага варыянту, з пэўным уплывам паўднёванямецкай літаратурнай традыцыі. Распаўсюджанню гэтага варыянту паспрыялі кнігадрукаванне (з сяр. 15 ст.), Рэфармацыя і дзейнасць Лютара, асабліва пераклад Бібліі, інтэнсіўнае развіццё мастацкай літаратуры 17—19 ст. Фарміраванне нормаў сучаснай літаратурнай мовы завершваецца ў асноўным у канцы 18 ст., калі былі нармалізаваныя граматычная сістэма, арфаграфія (Гл. таксама: І. Готшад), лексіка (Гл. таксама: І. Адэлунг, І. Кампэ). На працягу 16—19 ст. фармаваныя літаратурныя нормы распаўсюджваліся на поўнач Германіі, а таксама паўплывалі на варыянты нямецкай мовы ў Аўстрыі, Баварыі, Швейцарыі. У канцы 19 ст. былі распрацаваныя арфаэпічныя нормы.

Дыялекты [правіць]

Дыялектны падзел аснаваны на дыялектах заходне-германскіх плямёнаў — франкаў, саксаў, турынгаў, аляманаў, бавараў. Адрозніваюцца ніжненямецкая, сярэдненямецкая, паўднёванямецкая групы дыялектаў, кожная з іх падзяляецца на заходнюю і ўсходнюю падгрупы. Таксама выдзяляюцца аляманскія (Швейцарыя) і мозельска-франкскія (Люксембург) дыялекты.

Таксама існуюць адрозненні ў літаратурных нормах Швейцарыі і Аўстрыі.

Літаратурная нямецкая мова (стандартная) [правіць]

Фанетыка [правіць]

Галосныя [правіць]

Нямецкія галосныя адрозніваюцца па кароткасці і даўгаце. Кароткія галосныя з’яўляюцца адкрытымі, доўгія – закрытымі. Калі слова пачынаецца з галоснай, яно мае цвёрды прыступ.

A Ä E I O Ö U Ü
Кароткія /a/ /ɛ/ /ɛ/, /ǝ/ /ɪ/ /ɔ/ /œ/ /ʊ/ /ʏ/
Доўгія /aː/ /ɛː/ /eː/ /iː/ /oː/ /øː/ /uː/ /yː/
Напісанне ai, ei, ay, ey au äu, eu
Вымаўленне /aɪ̯/ /aʊ̯/ /ɔʏ̯/

Зычныя [правіць]

У нямецкая мове каля 25 фанем, што даволі сярэдне ў параўнанні з іншымі мовамі свету. Адна з асаблівасцяў нямецкіх зычных - гэта рэдкая афрыката /p͡f/.

Губна-губныя Губная-зубныя Альвеольныя Постальвеольныя Нёбныя Заднянёбныя Язычковыя Гартанныя
Выбухныя p b t d k ɡ
Афрыкаты p͡f t͡s t͡ʃ d͡ʒ
Фрыкатыўныя f v s z ʃ ʒ x h
Насавыя m n ŋ
Апраксіманты l j
Дрыготкія r

Граматыка [правіць]

Скланенне назоўнікаў [правіць]

Нямецкія назоўнікі змяняюцца па:

  • чатыром склонам: назоўным, родным, давальным і вінавальным.
  • тром родам: мужчынскім, жаночым, сярэднім. Накшталт беларускай мове і насуперак, напрыклад, англійскай мове род не заўсёды пазначае пол.

Спражэнне [правіць]

Нямецкія дзеясловы змяняюцца па:

  • тром класам: правільныя, няправільныя і змешаныя (мае рысы правільных і няправільных). Амаль усе новыя дзеясловы фарміруюцца па правільнаму спражэнню,
  • тром асобам: 1-ая, 2-ая і 3-ая,
  • двум лікам: адзіночным і множным,
  • тром ладам: абвесным, загадным, умоўным,
  • двум станам: незалежным (актыўны) і пасіўным,
  • шасці часам: Präsens (цяперашняе), Präteritum (прошлае прастое), Perfekt (прошлае складанае), Plusquamperfekt (пазапрошлае), Futur I (будучае), Futur II (будучае закончанае).

Сінтаксіс [правіць]

Увогуле, парадак слоў у сказе даволі стрыманы; яго змяненне выклікае змены ў эмфатычным сэнсе. Асаблівасцю нямецкай мовы з'яўляецца рамачная канструкцыя, то бок пры прамым парадке слоў дзеяслоў павінен стаяць у канцы сказа.

Сучасная рэформа правапісу [правіць]

Напрыканцы XX стагоддзя (пасля аб'яднання Германіі) кіраўнікі нямецкамоўных краін — ФРГ, Аўстрыі, Швейцарыі і Ліхтэнштэйна, а таксама прадстаўнікі дзяржаў і нямецкіх меншасцяў (Італія, Румынія і Венгрыя) прынялі рашэнне аб правядзенні рэформы нямецкай арфаграфіі, якую планавалася завяршыць у жніўні 2005.

Адна з самых кансерватыўных і паважаных газет ФРГ, «Frankfurter Allgemeine Zeitung», у 1999, як і ўся краіна, перайшла на новую арфаграфію, але ўжо праз год вярнулася да звыклага правапісу. Таксама ад новай арфаграфіі адмовіўся найважны грамадска-палітычны часопіс краіны "Der Spiegel".

Па меркаванням журналістаў, новыя правілы правапісу толькі пагоршылі сітуацыю з нямецкай мовай і прывялі да масавай блытаніны, паколькі, паводле апытанняў, толькі 38 % насельніцтва ФРГ знаёмыя з новымі правіламі. Самі службоўцы таксама парушаюць новыя правілы, нават у афіцыйных дакументах.

Як сцвярджаюць, большасць пісьменнікаў з самага пачатку адмовіліся прыняць новыя арфаграфічныя правілы.

У Нямеччыне з 1 жніўня 2007 уступіў у сілу канчатковы варыянт закона аб рэформе нямецкага правапісу. Новыя правілы пунктуацыі і арфаграфіі сталі абавязковымі для ўсіх без выключэння дзяржаўных устаноў і сістэм адукацыі.

Рэформа адмяняе 87 з 212 правіл арфаграфіі. Асобныя словы, якія пісаліся з вялікай літары, зараз павінны пісацца з маленькай і наадварот. Замест 52 правіл пунктуацыі засталося толькі 12. Коскі зараз можна ставіць, кіруючыся больш асабістым чуццём, чым загадамі, а запазычаныя словы дазваляецца пісаць як у нямецкай, так і ў іншамоўнай транскрыпцыі.

Зноскі

  1. Этналог, 15-ы вып.

Літаратура [правіць]

  • Б. А. Абрамов, Н. Н. Семенюк. Немецкий язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М., 1990. С.329,330.; Gordon, Raymond G., Jr. (ed.), 2005. Ethnologue: Languages of the World, Fifteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International. Online version: http://www.ethnologue.com.
  • Belarussisch-Deutsches Wörterbuch: больш за 70 тысяч слоў і выразаў / Пад рэдакцыяй Мікалая Кур’янкі, Лявона Баршчэўскага і Томаса Вайлера. — Мінск: Зміцер Колас, 2010. — 608 с. — ISBN 978-985-6783-98-5
Сцяг Еўрасаюза Афіцыйныя мовы Еўрапейскага Саюза Сцяг Еўрасаюза
англійская | балгарская | венгерская | іспанская | грэчаская | дацкая | ірландская | італьянская | латышская | літоўская | мальтыйская | нідэрландская | нямецкая | партугальская | польская | румынская | славацкая | славенская | фінская | французская | чэшская | шведская | эстонская