Няпарнакапытныя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Коневыя
Конь свойскі
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Няпарнакапытныя

Навуковая назва

Perissodactyla (Owen, 1848)

Няпарнакапытныя, няпарнапальцыя (Perissodactyla) — атрад расліннаедных млекакормячых.

Вядомы з эацэну (каля 60 млн. г. назад). Адрозніваюць 9 выкапнёвых і 3 сучасныя сямействы: коневыя, насарогавыя, тапіравыя; 6 родаў, 16 відаў.

Конскі капыт

Даўжыня 1,8—5 м, маса ад 180 кг да 5 т. На нагах 1 або 3 пальцы (на пярэдніх зрэдку 4). Найбольш развіты трэці, сярэдні, палец, які заканчваецца капытом.

Дзікія віды пашыраны ў Азіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы, свойскія (коневыя) — на ўсёй сушы. Жывуць у розных ландшафтах, паасобна або невялікімі статкамі.

Палігамы. Нараджаюць звычайна 1 дзіцяня.

Літаратура [правіць]

  • Самусенка Э. Няпарнакапытныя // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.