Нярынга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Нярынга
літ.: Neringa
Герб
Герб
Краіна
Статус
самакіраванне
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1961
Першая згадка
1429
Плошча
  • 94,4 км²
Насельніцтва
  • 4 022 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-93012[2] і LT-93017[2]
Афіцыйны сайт
neringa.lt (літ.)
Нярынга на карце Літвы
Нярынга (Літва)
Нярынга

Няры́нга (літ.: Neringa) — горад у заходняй Літве, утварае самакіраванне ў складзе Клайпедскага павета, цэнтрам якога з’яўляецца пасёлак Ніда. Фактычна горад складаецца з чатырох пасёлкаў, аб’яднаных у адну адміністрацыйную адзінку. Размешчаны на Куршскай касе на беразе Балтыйскага мора.

Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Малая Літва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі аб паселішчы Ніда (Нідэн) з’явіліся ў хроніках Тэўтонскага Ордэна ў 1429 годзе. Разам з Клайпедай практычна ўсю сваю гісторыю знаходзілася ў складзе Прусіі, але ў 1920 годзе, пасля літоўскай правакацыі у Клайпедзе, былі анексаваныя Літвой.

У 1939 годзе Куршская каса, разам з Клайпедай была перададзена Германіі, але пасля Другой сусветнай вайны трапіла ў склад Літоўскай ССР. Як адзіны горад Нярынга была ўтворана ў 1961 годзе шляхам аб’яднання пасёлкаў і стала горадам рэспубліканскага падпарадкавання. У 1995 годзе Нярынга атрымала правы гарадскога самакіравання, а падчас адміністрацыйнай рэформы 1999 года атрымала статус самакіравання.

У 2000 годзе Куршская каса была уключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]