Нёіскі дагавор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэрыторыі, адышэдшыя ад Балгарыі па Нёйскаму дагавору.

Нёйіскі дагавор - мірны дагавор, заключаны паміж Балгарыяй, якая была пераможана ў Першай сусветнай вайне ў якасці ўдзельніка блока Цэнтральных дзяржаў, і супрацьстаяўшымі блоку краінамі Антанты. Дагавор быў падпісаны 27 лістапада 1919 года ў прыгарадзе Парыжа Нёі-сюр-Сен (фр.: Neuilly-sur-Seine).

Балгарыя страчвала частку тэрыторыі (звыш 11 тыс. км² ці 1/10 тэрыторыі краіны і 1/7 насельніцтва), якая перадавалася Грэцыі, Румыніі і Каралеўству Сербаў, Харватаў і Славенцаў. Згодна з дагаворам:

  • да Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў адыходзілі Заходнія ўскраіны і частка Македоніі, якая ўваходзіла раней у склад Балгарыі;
  • Заходняя Фракія на поўдні абвяшчалася юрысдыкцыяй «галоўных саюзных дзяржаў», але неўзабаве была перададзена Грэцыі, што пазбавіла Балгарыю стратэгічнага выхада да Эгейскага мора;
  • Дабруджа была замацавана за Румыніяй.

Сума накладзенай на краіну кантрыбуцыі склала 2,25 млрд франкаў золатам (407 млн дол. ці 1/4 нацыянальнага здабытку), якія Балгарыя павінна была выплаціць на працягу 37 гадоў.

Колькасць сухапутных узброеных сіл абмежавана да 33 000, у тым ліку 20 000 - армія, 10 000 - жандармерыя, 3 000 - пагранічнікаў. Прызыўная служба была адменена. Ваенна-марскі флот Балгарыі скарачаўся да 10 караблёў; таксама Балгарыі было забаронена мець любыя віды цяжкага ўзбраення.

Тэрыторыі, аднятыя ў Балгарыі згодна з Нёйіскім дагаворам[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржавы-набывацелі Плошча Насельніцтва
Грэцыя 6500 км² 300 тыс.
Югаславія 2500 км² 100 тыс.
Усяго 9000 км² 400 тыс

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Горохов В. Н. История Международных отношений. 1918-1939. - М.: 2004.
  • Киган Джон. Первая мировая война. — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]