Нівалду Алвіш Фрэйташ Сантуш
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Нівалду Алвіш Фрэйташ Сантуш | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 ліпеня 1988[1][2][…] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Каба-Вердэ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Уніян (Каімбра) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ніва́лду А́лвіш Фрэ́йташ Са́нтуш[3] (парт.: Nivaldo Alves Freitas Santos; нар. 10 ліпеня 1988, Сан-Нікалау, Каба-Вердэ), больш вядомы як проста Ніва́лду або Нівалда — кабавердыйскі футбаліст, паўабаронца партугальскага клуба «Уніян» з Каімбры. Ігрок нацыянальнай зборнай Каба-Вердэ (2011—2018).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся на востраве Сан-Нікалау афрыканскай дзяржавы Каба-Вердэ. У 18 гадоў футбаліст пераехаў з мясцовага клуба «Батуке» ў Партугалію, у клуб «Акадэміка». Аднак зайграў у клубе не адразу: 4 гады гулец правёў у арэндзе, у клубах: «Канісал», «Фатыма», «Рыбейран», «Турызенсі» (усё ў трэцім партугальскім дывізіёне). Толькі ў 2011 годзе Нівалду нарэшце зайграў у эліце партугальскага футбола. У «Акадэміцы» ён правёў 2 гады і 19 матчаў. Пасля чаго перайшоў у чэшскія «Цепліцы», дзе за 2 гады правёў 48 матчаў і забіў 7 мячоў.
3 красавіка 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[4]. Хутка замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, выкарыстоўваўся звычайна на пазіцыі левага паўабаронцы. З чэрвеня з-за хваробы перастаў з’яўляцца на полі. Аднавіўся ад хваробы ў жніўні, аднак згуляў толькі за дубль, а неўзабаве кантракт з паўабаронцам быў разарваны[5].
У студзені 2016 года вярнуўся ў склад «Цепліцаў»[6], гуляў там да лета 2017 года. У студзені 2018 года перайшоў у румынскі клуб «Канкордыя», пакінуў яго па заканчэнні сезона 2018/19. У лютым 2020 года зноў далучыўся да «Канкордыі», а ў ліпені перайшоў у клуб «Анадыя» з трэцяга дывізіёна Партугаліі. Летам 2022 года перабраўся ў «Акадэміку», пакінуў клуб у студзені 2023 года і неўзабаве далучыўся да «Уніяна».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З’яўляецца іграком нацыянальнай зборнай Каба-Вердэ, у якой дэбютаваў 3 верасня 2011 года ў матчы супраць Малі. У складзе сваёй зборнай прымаў удзел у Кубках афрыканскіх нацый 2013 і 2015.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Nivaldo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nivaldo Alves Freitas Santos // FBref.com
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Минское «Динамо» подписало контракт с игроком сборной Кабо-Верде
- ↑ Минское "Динамо" расторгло контракт с Нивалдо
- ↑ Экс-защитник минского "Динамо" трудоустроился в чешском "Теплице"
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Каба-Вердэ
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Каба-Вердэ
- Ігракі зборнай Каба-Вердэ па футболе
- Ігракі ФК Акадэміка Каімбра
- Ігракі ФК Канісал
- Ігракі ФК Фатыма
- Ігракі ФК Рыбейран
- Ігракі ФК Турызенсі
- Ігракі ФК Цепліцы
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Канкордыя К’яжна
- Ігракі ФК Анадыя
- Ігракі ФК Уніян Каімбра