Ніжагародскі метрапалітэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніжагародскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Сцяг Расіі Расія
Горад Ніжні Ноўгарад
Дата адкрыцця 20 лістапада 1985
Даўжыня ліній 21,6 км
Колькасць станцый 15
Колькасць ліній 2
Пасажырапаток за дзень 83,3 тыс. (2016)[1]
Пасажырапаток за год 30,421 млн. (2016)[1]
Схема ліній

Ніжагародскі метрапалітэн (да 1992 — Горкаўскі метрапалітэн) — сістэма ліній метрапалітэна ў Ніжнім Ноўгарадзе, трэцяя на тэрыторыі Расіі, дзясятая на тэрыторыі СССР. Складаецца з дзвюх ліній: Аўтазаводскай і Сормаўскай. Па стане на 2018 год дзейнічаюць 15 станцый (14 падземных дробнага залажэння і 1 наземная), даўжыня ліній складае 21,6 км, штодзённы пасажырапаток — каля 83,3 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя Ніжагародскага метрапалітэна пачынаецца ў кастрычніку 1973 года, калі да распрацоўкі першай чаргі метрапалітэна прыступілі праекціроўшчыкі маскоўскага інстытута «Метрагіпратранс». Будаўніцтва пачалося 17 снежня 1977 года.

20 лістапада 1985 года быў адкрыты рух цягнікоў на першым участку Аўтазаводскай лініі працягласцю 6,8 км з шасцю станцыямі («Маскоўская», «Чкалаўская», «Ленінская», «Зарэчная», «Рухавік Рэвалюцыі» і «Пралетарская»). Метрапалітэн звязаў паўднёва-заходнія прамысловыя раёны горада на левым беразе Акі з чыгуначным вакзалам. У далейшым лінія метро была працягнута ў паўднёва-заходнім кірунку: 8 жніўня 1987 года адкрыліся станцыі «Аўтазаводская» і «Камсамольская», а 15 лістапада 1989 года — станцыі «Кіраўская» і «Парк Культуры».

20 снежня 1993 года былі ўведзены ў эксплуатацыю дзве станцыі другой, Сормаўскай, лініі — «Канавінская» і «Бурнакаўская», 9 верасня 2002 года адкрылася наземная станцыя «Буравеснік». Дзве лініі Ніжагародскага метрапалітэна працавалі як адна (на станцыі «Маскоўская» адбывалася змена напрамку руху з адной лініі на іншую).

У 2000 годзе пачалося будаўніцтва метрамаста праз Аку для падаўжэння Аўтазаводскай лініі ў гістарычную нагорную частку горада. 4 лістапада 2012 года быў адкрыты рух па метрамосце да новай станцыі «Горкаўская».

Лініі[правіць | правіць зыходнік]

# Назва Канцавыя станцыі Колер Уведзена ў строй Колькасць станцый Працягласць (км)
Аўтазаводская «Горкаўская» — «Парк Культуры» Чырвоны 20.11.1985 11 14,5
Сормаўская «Буравеснік» — «Стрэлка» Сіні 20.12.1993 5 7,1
Нагорная (праектаваная) «Крамлёўская» — «Навінкі» Зялёны праектуецца
Усяго: 15 21,6

Заўвага: На Аўтазаводскай лініі арганізаваны правабаковы рух, на Сормаўскай лініі — левабаковы.

Рухомы састаў, дэпо[правіць | правіць зыходнік]

У Ніжагародскім метрапалітэне з моманту адкрыцця па цяперашні час выкарыстоўваюцца вагоны 81-717/714 («нумарныя»), адзін састаў з вагонаў 81-717.5/714.5 (эксплуатуецца з 2009 года) і тры саставы 81-717.6/714.6, закупленыя перад адкрыццём станцыі «Горкаўская».

У метрапалітэне адзінае электрадэпо «Пралетарскае», у ім знаходзіцца 21 састаў (дэпо разлічана на 32 саставы), адначасова на лініі працуюць ад 10 да 14 саставаў.

Зноскі

  1. а б Основные технико-эксплуатационные характеристики метрополитенов за 2016 год. Международная ассоциация «Метро». Праверана 21 лістапада 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]