Ніжняя Нармандыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніжняя Нармандыя
Basse-Normandie
Лагатып рэгіёна Ніжняя Нармандыя Сцяг рэгіёна Ніжняя Нармандыя
Лагатып рэгіёна Ніжняя Нармандыя Сцяг рэгіёна Ніжняя Нармандыя
Месцазнаходжанне
Карта Францыі з выдзеленым рэгіёнам Ніжняя Нармандыя
Адміністрацыя
Сталіца Кан
Прэзідэнт савета Ларан Бавэ
(20102014; СП)
Прэфект Крысціян Леры
Дэпартаменты Кальвадос (14)
Манш (50)
Орн (61)
Акругі 11
Кантоны 141
Камуны 1812
Статыстыка
Плошча1 17 589 км²
Насельніцтва (17 месца)
 • 01.01.2008
(па ацэнках)
1 463 000
 • 08.03.1999
(па перапісу)
1 422 193
 • Шчыльнасць (2006) 82 чал/км²

1 Па зямельным рэестры, за выключэннем азёр, сажалак і ледавікоў плошчай больш за 1 км², а таксама эстуарыяў рэк.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніжняя Нармандыя (фр.: Basse-Normandie, нармандск.: Basse-Normaundie) — рэгіён на паўночным захадзе Францыі: разам з Верхняй складае аднайменную гістарычную вобласць. Галоўны горад — Кан. Насельніцтва 1,463 млн чалавек (17-е месца сярод рэгіёнаў).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча тэрыторыі 17 589 км², даўжыня ўзбярэжжа 470 км. Плошча лясоў складае 192 000 га, тут таксама размешчана 3 рэгіянальных нацыянальных парка. Вышэйшы пункт — Сіняль д’Экуў (413 м).
Рэгіён уключае дэпартаменты Кальвадос, Манш і Орн. Праз яго працякаюць рэкі Орн, Маен і Сена.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У рымскую эпоху тэрыторыя рэгіёна была падзелена паміж шматлікімі гарадамі.
У 5 ст. землі былі захоплены франкамі і ўвайшлі ў састаў каралеўства Нейстрыя.
У IX стагоддзі сталыя набегі нарманаў спусташаюць рэгіён. У 911 г. паміж Карлам III і Ралонам у гарадку Сен-Клер-сюр-Эпт быў падпісаны дагавор пра перадачу Нармандыі — тагачаснага графствы Руанскага — апошняму. Яго нашчадкі паслядоўна пашыралі межы сваіх уладанняў за кошт паступовага пасоўвання на поўдзень.
У 1066 Вільгельм Заваёўнік захоплівае Англію. У 1087 годзе англа-нармандская дзяржава была падзелена. Пасля перамогі пры Тынчэрбей у 1106 г. Нармандыя пераходзіць у валоданне дынастыі Плантагенетаў. У 1204 г. Філіп Аўгуст захоплівае Нармандыю, але падчас Стагадовай вайны Англія зноў заваёўвае гэту вобласць. У 1436—1450 гг. барацьба Францыі за Нармандыю працягвалася. Толькі ў 1468 г. правінцыя была ўклучана ў склад каралеўскага дамена.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Basse-Normandie даведнік на сайце Wikivoyage