Нікабарскія астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нікабарскія астравы
Nicobar Islands
Nicobar Islands.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 7°05′00″ пн. ш. 93°48′00″ у. д. / 7.083333° пн. ш. 93.8° у. д. (G) (O) (Я)7°05′00″ пн. ш. 93°48′00″ у. д. / 7.083333° пн. ш. 93.8° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Індыйскі акіян
Колькасць астравоў 19
Найбуйнейшы востраў Востраў Вялікі Нікабар
Агульная плошча 1 841 км²
Найвышэйшы пункт 642 м
Краіна Flag of India.svg Індыя
Нікабарскія астравы (Індыйскі акіян)
Нікабарскія астравы
Насельніцтва (2011) 36 819 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 19,999 чал./км²
Выгляд з паветра
Commons-logo.svgНікабарскія астравы на Вікісховішчы 

Нікаба́рскія астравы (англ.: Nicobar Islands) — архіпелаг з 19 астравоў у Індыйскім акіяне, паміж Бенгальскім залівам і Андаманскім морам. Частка саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Плошча 1841 км². Насельніцтва (2011 г.) — 36 819 чал., значную частку складаюць карэнныя нікабарцы.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Нікабарскі голуб

Нікабарскія астравы з'яўляюцца часткай астраўной дугі, якая ўзнікла ў выніку сутыкнення геалагічных пліт Інда-Аўстралійскай і Еўразійскай. Гэта даволі сейсманебяспечны рэгіён. Буйныя астравы ўяўляюць сабою вяршыні падводнага хрыбта, у той час як самыя малыя ўтварыліся дзякуючы каралам. Найбольшы востраў Вялікі Нікабар займае плошчу 1045,1 км².

Клімат субэкватарыяльны і трапічны мусонны. Штогадовая сярэдняя тэмпература вагаецца ад 22 да 30° C. Штогадовыя ападкі складаюць 3000 - 3800 мм, прычым большасць прыходзіцца на сезон мусонаў (летні перыяд).

Нікабарскія астравы вылучаюцца ў самастойны экарэгіён. Флора сушы падзяляецца на арэалы прыбярэжных мангравых лясоў і ўнутраных вечназялёных і лістападных трапічных і субтрапічных лясоў. На некаторых астравах маюцца шырокія лугі, якія ўзніклі хутчэй за ўсё ў выніку ўмяшання чалавека.

У адрозненні ад суседніх Андаманскіх астравоў, Нікабарскія астравы не былі злучаны ў мінулым з мацерыком. Мясцовая прырода развівалася ізалявана, што прывяло да адноснай беднасці фаўны і з'яўлення шматлікіх эндэмічных відаў птушак. Сустракаюцца таксама пацукі, яшчаркі, казуркі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска Саві на востраве Кар-Нікабар, 1895 г.

Мяркуецца, што першыя людзі з'явіліся на Нікабарскіх астравах у каменным - жалезным вяках дзвюмя міграцыйнымі хвалямі і з Паўднёва-Усходняй Азіі, ў выніку, склалі супольнасць нікабарцаў.

З пачатку нашай эры Нікабарскія астравы былі прамежкавым пунктам спынення гандлёвых караблёў паміж Індыяй і Зондскім архіпелагам. Пра іх існаванне паведамлялі Пталемей і Марка Пола. Сучасная назва ўзнікла ў выніку скажэння дравідыйскай назвы "Голыя людзі", як гандляры называлі мясцовых тубыльцаў. З XVI ст. астравы ўключалісь у склад розных індыйскіх дзяржаў, але рэчаіснага кантролю яны тут не мелі.

У 1869 г. анэксаваны Вялікабрытаніяй. У 1872 г. адміністрацыйна аб'яднаны разам з Андаманскімі астравамі. У 1942 - 1945 гг. акупаваны Японіяй.

У 1947 г. увайшлі ў склад Індыі.

Нікабарскія астравы моцна пацярпелі падчас цунамі 2004 г.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Гл. Нікабарцы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]