Мікалай II, імператар расійскі

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай II Аляксандравіч
13-й імператар Усерасійскі
Пачатак праўлення: 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894
Канец праўлення: 2 (15) сакавіка 1917
Каранацыя: 14 (26) мая 1896
Папярэднік: Аляксандр III
Пераемнік: Часовы ўрад
Дата нараджэння: 6 (18) мая 1868
Месца нараджэння: Царскае Сяло
Дата смерці: 17 ліпеня 1918
Месца смерці: Екацерынбург
Жонка: 1. Аляксандра Фёдараўна
Дзеці: Аляксей, Вольга, Марыя, Таццяна, Анастасія
Дынастыя: Раманавы
Бацька: Аляксандр III
Маці: Марыя Фёдараўна

МІКАЛАЙ II АЛЯКСАНДРАВІЧ, (6 (18) мая 1868, Царскае Сяло17 ліпеня 1918, Екацерынбург) — апошні імператар Расійскай Імперыі з 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 па 2 (15) сакавіка 1917, сын імператара Аляксандра III і Марыі Фёдараўны.

Царстваванне Мікалая II адзначана эканамічным развіццём Расіі і адначасова — ростам у ёй сацыяльна-палітычных супярэчнасцяў, рэвалюцыйнага руху, які выліўся ў рэвалюцыі 1905—1907 і 1917 г., у знешняй палітыцы — экспанисией на ўсход, удзелам Расіі ў блоках еўрапейскіх дзяржаў, супярэчнасці паміж якімі прывялі да вайны з Японіяй і Першай сусветнай вайны. Мікалай II адрокся ад прастолу пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.

Расія неўзабаве ўступіла ў перыяд грамадзянскай вайны. Мікалай быў адпраўлены Часовым урадам у Сібір, затым бальшавікамі на Урал і расстраляны разам са сваёй сям'ёй. Кананізаваны Рускай зарубежнай царквой у 1981 годзе, Маскоўскім Патрыярхатам у 2000.