Нікалаус Ленаў
| Нікалаус Ленаў | |
| ням.: Nikolaus Lenau | |
| Імя пры нараджэнні: |
Нікалаус Франц Німбш Эдлер фон Штрэленаў |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Род дзейнасці: | |
| Кірунак: |
рамантызм |
| Творы ў Вікікрыніцах. | |
Нікалаус Ленаў (ням.: Nikolaus Lenau, сапр. імёны і прозвішча Нікалаус Франц Німбш Эдлер фон Штрэленаў - Nikolaus Franz Niembsch Edler von Strehlenau; нарадз. 13.08.1802, Чатад, правінцыя Банат, Аўстрыя / Румынія - пам. 22.08.1850, Обердзёблінг, Аўстрыя) - нямецкамоўны аўстрыйскі паэт-рамантык, аўтар вершаў, паэм, нарысаў.
Вучыўся ў Венскім і Гайдэльбергскім універсітэтах.
Паводле сацыяльна-філасофскай накіраванасці яго паэзія сугучная матывам «сусветнага жалю» Дж. Байрана і Г. Гейнэ. Паэтычныя зборнікі «Вершы» (1832), «Новыя вершы» (1838) і інш. адметныя яркай метафарычнасцю, рамантычнай сімволікай, блізкасцю да нямецкай і венгерскай народнай паэзіі. Цыкл вершаў «Польскія песні» (1832) прысвяціў лёсу ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 г. Аўтар паэм «Фауст» (1836), «Саванарола» (1837), «Дон Жуан» (выд. 1851). У паэмах «Ян Жыжка» (1837—42), «Альбігойцы» (1842) прадчуванне непазбежнасці рэвалюцыйных змен.
Апошнія сем з паловай гадоў жыцця правёў у вар'ятні.
Найважнейшыя творы [правіць]
- "Спевы ў чароце" (Schilflieder, зб. вершаў, 1832)
- "Фаўст" (Faust, драма, 1836)
- "Вершы" (Gedichte, 1837)
- "Саванарола" (Savonarola, эпічная паэма, 1837)
- "Альбігойцы" (Die Albigenser, эпічная паэма, 1842)
- "Дон Жуан" (Don Juan, эпічная паэма, апубл. пасьмяротна)
Беларускія пераклады [правіць]
- "Зірні ў паток: вершы, паэмы": пераклад, прадмова Л. Баршчэўскага. Мн, 1991 ("Паэзія народаў свету")
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікалаус Ленаў- http://gutenberg.spiegel.de/autoren/lenau.htm
- Старонка на сайце IMDB