Нікас Анастасіядыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нікас Анастасіядыс
Nicos Anastasiades at EPP HQ.jpg
сцяг
7-ы Прэзідэнт Кіпра
з 28 лютага 2013
Папярэднік: Дзімітрыс Хрыстофіяс
 
Партыя: Дэмакратычнае аб'яднанне
Нараджэнне: 27 верасня 1946({{padleft:1946|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:27|2|0}}) (68 гадоў)
Pera Pedi, Лімасол, Кіпр
 
Сайт: anastasiades.topcyprus.net

Нікас Анастасіядыс (род. 27 верасня 1946) — дзеючы (з 2013 года) 7-ы прэзідэнт Рэспублікі Кіпр, лідар правацэнтрысцкай палітычнай партыі Дэмакратычнае аб'яднанне. На парламенцкіх выбарах 22 мая 2011 года яго партыя Дэмакратычнае аб'яднанне атрымала 20 месцаў, больш чым любая іншая партыя, але менш за палову ад агульнай колькасці месцаў у Парламенце Кіпра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Анастасіядыс быў абраны ў Парламент Кіпра ў 1981 годзе і з'яўляецца лідарам партыі ДІСІ з 8 чэрвеня 1997 года.

Па сваёй прафесіі ён юрыст і з'яўляецца заснавальнікам юрыдычнай фірмы Nicos Chr. Anastasiades & Partners. Скончыў юрыдычны факультэт у Афінскім універсітэце і аспірантуру Універсітэцкага каледжа Лондана (Універсітэт Лондана).

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Партыя Дэмакратычны сход падтрымлівае скарачэнне ці поўную адмову ад вайсковага прызыву.

Партыя Дэмакратычны сход выступае ў падтрымку таго, што трэба скараціць тэрмін вайсковай службы да мінімуму і ажыццяўляць набор у армію з ваенных прафесіяналаў.

Кіпрскае пытанне[правіць | правіць зыходнік]

Нікас Анастасіядыс быў галоўным прыхільнікам плана Кофі Анана па вырашэнні Кіпрскага пытання, хоць больш за палову (61 %) яго аднапартыйцаў прагаласавалі супраць.

Далучэнне да НАТА[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2011 года Парламент Кіпра прагаласаваў за праграму «Партнёрства дзеля міру» — апошні крок Кіпра па далучэнні да НАТА. Па ініцыятыве Нікаса Анастасіядыса партыі ДІСІ, ЕДЕК і ЕК падтрымалі гэта рашэнне. Аднак прэзідэнт Кіпра Дзімітрыс Хрыстофіяс (АКЕЛ) наклаў вета, заявіўшы, што гэта членства не супадае з яго абяцаннем дасягнуць мірнага вырашэння Кіпрскага пытання. Нікас Анастасіядыс заявіў, што Кіпр неадкладна ўступіць у НАТА, калі ён, Анастасіядыс, пераможа на прэзідэнцкіх выбарах у 2013 годзе.

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2013 года[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2012 года Нікас Анастасіядыс высунуў сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Кіпра ў 2013 годзе. Ён набраў 673 галасы (86,73 %), тады як за яго найбліжэйшага суперніка Алену Тэахарус прагаласавалі 108 чалавек (13,27 %).

У 2013 годзе перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў на Кіпры[1]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Нікас Анастасіядыс жанаты на Андры Мустакудзі з 1971 года, мае дзвюх дачок Эльзу і Іно, і чатыры ўнука Эндзі, Ніколь, Джордж і Ніка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Шаблон:Прэзідэнты Рэспублікі Кіпр