Ніка Самафракійская

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Nike of Samothrake Louvre Ma2369 n4.jpg
Ніка Самафракійская, каля 190 да н. э.
Мармур.
Вышыня: 3,28 м
Луўр, Парыж

Ніка Самафракійская (II ст. да н. э.) — старажытнагрэчаская мармуровая скульптура багіні Нікі, знойдзеная на востраве Саматракі на тэрыторыі свяцілішча кабіраў у красавіку 1863 года французскім консулам і археолагам-аматарам Шарлем Шампуазо. У тым жа годзе яна была адпраўлена ў Францыю.

Статую ўзвялі жыхары вострава Родас у памяць аб перамозе, здабытай імі над флотам сірыйскага цара. Яна стаяла на стромай скале над морам, яе пастамент адлюстроўваў нос баявога карабля. Магутная і велічная Ніка ў якой ад ветра развяваецца адзежа прадстаўлена ў нястрымным руху наперад. Скрозь тонкі празрысты хітон прасвечваецца выдатная фігура, якая паражае гледача пышнай пластыкай пругкага і моцнага цела. Упэўнены крок багіні і ганарлівы ўзмах арліных крылаў нараджаюць пачуццё радаснай перамогі.

У наш час Ніка Самафракійская знаходзіцца на лесвіцы Дару галерэі Дэнон у Луўры. Код: Ma 2369.

Статуя зроблена з парыйскага мармуру, карабель — з шэрага ларційскага мармуру (Родас), правае крыло — гіпсавая рэканструкцыя. Галава і рукі статуі адсутнічаюць.

Міха Цхакая, які наведваў з Леніным Луўр, успамінаў: «Каля падножжа статуі Нікі Самафракійскай, грэчаскай скульптуры — сімвала перамогі, Ленін шэптам сказаў: «Глядзіце, даражэнькі Міха, на гэты цуд старажытнай элінскай культуры. Дзівоснае, нечалавечае стварэнне!»[1]

Зноскі

  1. Юный художник, 1983, № 4, с. 2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Ніка Самафракійская