Нікель
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Нікель (лац.: Niccolum) Ni — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 28. Серабрыста-белы метал з жаўтаватым адценнем.
Прыродныя крыніцы [правіць]
Па знаходжанні ў зямной кары займае 25-е месца сярод элементаў. Важнейшыя мінералы — нікелін, мілерыт, герсдарфіт, бунзеніт. Асноўныя радовішчы — у Расіі, Канадзе, Новай Каледоніі, Аўстраліі, Кубе, Інданезіі, Казахстане, Турцыі. Нікелевыя руды лічацца прамысловымі пры ўтрыманні ўжо нават 0,3% Ni.
Прымяненне [правіць]
Да 80% здабытага нікелю ідзе на нікелевыя сплавы. Каля 10% — выраб каталізатараў для многіх рэакцый. Антыкаразійнае пакрыццё (нікеліраванне).