Горад Ізнік
З Вікіпедыя.
ІЗНІК, колішняя Нікея — горад у Турцыі, старажытны і сярэдневяковы горад Малой Азіі, размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы сучаснай Турцыі.
У 4 ст. да н.э. у Малой Азіі валадарыў македонскі цар Антыгон I, які заснаваў горад і назваў яго сваім імем. Пазней палкаводзец Аляксандра Македонскага Лізімах авалодаў большай часткай Малой Азіі і перайменаваў Антыгонію ў Нікею ў гонар сваёй жонкі. 3 таго часу Нікея становіцца важным пунктам, які віфанскія цары робяць сваёй рэзідэнцыяй. У 1 ст. да н.э. горад падпаў пад уладу Рымскай імперыі, але захаваў права аўтаноміі. У 325 тут быў скліканы 1-ы Усяленскі царкоўны сабор, на якім разглядалася справа аб ерасі прасвітара Арыя. 3 кан. 4 і да пач. 13 ст. Нікея была буйным гандлёва-рамесніцкім цэнтрам Візантыі.[1]
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 156.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.156. ISBN 5-343-00151-3.

