Нікола Тарталья
Нікола Тарталья (іт. Niccolò Fontana Tartaglia, 1499-1557) — італьянскі матэматык.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў Брэшыі. Сапраўднае прозвішча - Фантана (Fontana). Бацьку свайго ён зваў па імені Micheletto (Мікелета). У 1512 годзе, падчас узяцця Брэшыі французамі, калі ён з маці ратаваўся ў саборы, ён атрымаў рану ў ніжнюю частку твару, з прычыны якой вымаўленне яго стала няправільным. Таму таварышы празвалі яго Заіка (tartaglia) і мянушка гэта зрабілася яго прозвішчам.
У 14 гадоў ён быў аддадзены ў навучанне публічнаму пісцу, але з прычыны, што маці яго не магла акуратна плаціць настаўніку, то Тарталья павінен быў спыніць вучэнне ў самым пачатку. Валодаючы вялікай настойлівасцю і цярпеннем, ён навучыўся чытаць сам. Заахвоціўся да матэматыкі, ён дасягнуў таго, што стаў сам выкладаць іншым і пасля стаў вядомым матэматыкам свайго часу. Выкладаў ён у Вероне, Брэшыі і Венецыі.
Літаратура [правіць]
А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.551