Нікольскае, Камандорскія астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сяло
Нікольскае
Никольское
Nikolskoe komandor island.jpg

Каардынаты: 55°11′52″ пн. ш. 165°59′48″ у. д. / 55.197778° пн. ш. 165.996667° у. д. (G) (O) (Я)55°11′52″ пн. ш. 165°59′48″ у. д. / 55.197778° пн. ш. 165.996667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Расія
Першае згадванне 1826
Сяло з 1826
Афіцыйная мова руская
Насельніцтва (2010) 676 чалавек
Нацыянальны склад рускія, алеуты
Канфесійны склад праваслаўе, пратэстантызм
Часавы пояс UTC+12
Тэлефонны код +7 41547
Паштовы індэкс 684500
Аўтамабільны код 41, 82

Нікольскае (Расія)
Нікольскае
Нікольскае

Нікольскае (руск.: Никольское) — сяло, адзіны населены пункт на Камандорскіх астравах, адміністрацыйны цэнтр Алеуцкага раёна Камчацкага края Расіі. Насельніцтва - 676 чал. (2010 г.).

Змест

Геаграфія [правіць]

Сяло Нікольскае размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы вострава Берынга каля прасторнай бухты ў 538 км на паўночны ўсход ад Петрапаўлаўска-Камчацкага, у 6831 км ад Масквы, 7308 км ад Мінска.

Клімат марскі вільготны. Сярэднегадавая тэмпература паветра +2,8°C.

Гісторыя [правіць]

Заснавана ў 1826 г. у сувязі з перасяленнем на Камандорскія астравы групы алеутаў і руска-алеуцкіх крэолаў. У 18711891 гг. разам з астравамі было здадзена ў арэнду амерыканскай кампаніі "Gutchinson, Cool & Co". У гэты час былі пабудаваны сталыя сучасныя жытлы (некаторыя захаваліся да нашага часу, хаця моцна перабудаваныя), а таксама царква (згарэла ў 1980-х гг.). У 1923 г. была ўсталявана савецкая ўлада. З 1932 г. цэнтр Алеуцкага раёна. У наш час з'яўляецца адзіным населеным пунктам Камандорскіх астравоў.

Інфраструктура [правіць]

У Нікольскім усяго 6 мураваных будынкаў. Астатнія - драўляныя. Працуюць раённы шпіталь, дзіцячы садок, сярэдняя школа, ветра-дызельная электрастанцыя. Асноўныя заняткі мясцовых жыхароў — рыбалоўства, земляробства, абслугоўванне турыстаў. Астравіцяне карыстаюцца спадарожнікавым тэлебачаннем, інтэрнэтам, працуе 1 мабільны аператар. У сяле выдаецца мясцовая штотыднёвая газета "Алеутская звезда".

Са знешнім светам Нікольскае звязана праз марскі порт і аэрапорт.

Спасылкі [правіць]