Нікс, спадарожнік Плутона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Нікс (134340 II) (Nix, раней S/2005 P2) — натуральны спадарожнік Плутону, адзін з двух адкрытых у чэрвені 2005 года касмічным тэлескопам Хабл. Здымкі, на падставе якіх было здзейснена адкрыццё, былі зробленыя 15 мая і 18 мая 2005 г. Спадарожнікі на іх былі ўпершыню выяўленыя 15 чэрвеня 2005 года. Пасля правядзення дадатковых даследаванняў і праверак, 31 кастрычніка 2005 года адкрыццё было апублікавана. У 2006 годзе спадарожнікі атрымалі ўласныя імёны.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Па маючыхся здымках можна зрабіць вывад, што спадарожнік знаходзіцца на кругавой арбіце, у той жа плоскасці, што і Харон, на адлегласці прыблізна 50 000 кіламетраў ад Плутона. Дакладных дадзеных аб яго памерах пакуль няма, але, мяркуецца што дыяметр спадарожніка ад 32 да 145 кіламетраў. Больш дакладныя дадзеныя могуць быць атрыманыя аналізам яго адбівальнай здольнасці. Никта прыблізна на 20 % цямней, чым другі спадарожнік Гідра, а значыць, як відаць, менш.