Нікій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікій
Дата нараджэння V стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 413 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, ваенны
Дзеці Niceratus[d]
Удзельнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікій (грэч. Νικίας) (каля 469 да н.э., Атыка — 413 да н.э., Сіцылія) — афінскі палітык і палкаводзец. Падчас Пелапанескай вайны ўзначаліў шэраг паспяховых аперацый супраць Спарты і яе саюзнікаў, праявіўшы выключную асцярожнасць і разважлівасць. Нягледзячы на гэта, быў правадыром мірнай партыі. Дамогся заключэння ў 421 да н.э. нетрывалага Нікіева міра. Пасля парушэння міра ў 415 да н.э. быў супраць сваёй волі прызначаны кіраўніком авантурнай ваеннай экспедыцыі ў Сіцылію супраць Сіракуз. У 413 да н.э. пасля няўдалай аблогі Сіракуз, якая скончылася паражэннем афінскіх войскаў, Нікій быў узяты сіракузянамі ў палон і пакараны смерцю.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]