Нікіфар Грыгара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нікіфар Грыгара
Дата нараджэння:

1295

Месца нараджэння:

Іраклея

Дата смерці:

1360

Краіна:

Візантыйская імперыя

Навуковая сфера:

гісторыя, астраномія

Нікіфар ГРЫГАРА (грэч.: Νικηφόρος Γρηγοράς; ~1295, Іраклея — 1360) — візантыйскі гісторык, навуковы і рэлігійны палеміст.[1]

У раннім узросце пасяліўся ў Канстанцінопалі. Пра яго рэпутацыю вучонага стала вядома імператару Андроніку II, і той прызначыў Грыгару хартафілаксам (захавальнікам архіваў). У 1326 Грыгара прапанаваў (у працы, якая дайшла да нашага часу) змены ў календары, ад увядзення якіх імператар адмовіўся з-за страху хваляванняў; праз каля дзвесце гадоў каляндарныя рэформы былі ажыццёўленыя папам Рыгорам XII практычна на тых жа ўмовах.[1]

Калі Андронік II быў скінуты са стальца (1328) сваім унукам Андронікам III, Грыгара выявіў салідарнасць і сышоў у прыватнае жыццё. Яго з цяжкасцю пераканалі ўзяць удзел у дыспуце з вядомым калабрыйскім манахам Варламам, дзе апошні быў пасаромлены, што спрыяла рэпутацыі Грыгары і прывяло да яго мноства вучняў[1] (у т.л. Ісаак Аргір і інш.).

Грыгара заставаўся адданы Андроніку Старэйшаму да апошняга. Пасля яго смерці ён заваяваў добразычлівасць яго ўнука, і быў прызначаны весці беспаспяховыя перамовы аб уніі Грэчаскай і Лацінскай цэркваў з пасланцамі папы Яна XXII (1333). Пасля Грыгара згуляў важную ролю ў ісіхасцкіх спрэчках, у якіх ён зацята супрацьстаяў Рыгору Паламе, галоўнаму натхніцелю гэтага руху. Пасля таго, як у 1351 годзе вучэнне Паламы было прызнана 5-ым Канстанцінопальскім саборам (1341-1351), Грыгара, які адмовіўся яго прыняць, быў фактычна зняволены ў манастыр (Хора[2]) на два гады. Пра апошнія гады яго жыцця нічога не вядома.[1]

Галоўнай працай Грыгары з'яўляецца «Гісторыя рамеяў» («Рымская гісторыя») у 37 кнігах (з іх кнігі 30-35 дагматычнага характару, прысвечаныя аналізу і абвяржэнню паламізма[2]), якая апісвае падзеі з 1204 па 1359 гады. Яна часткай дапаўняе, часткай працягвае працу Георгія Пахімера. Грыгара выяўляе вялікую дбайнасць у дэталях, але стыль яго пампезны і тэндэнцыйны. Больш пільная ўвага нададзена рэлігійным пытанням і дагматычным спрэчкам. Дадзеная праца і праца Іаана Кантакузіна дапаўняюць і ўдакладняюць адзін аднаго і іх рэкамендуецца вывучаць разам.[1]

Іншыя творы Грыгары, якія (за рэдкім выключэннем) дагэтуль застаюцца нявыдадзенымі, дэманструюць яго незвычайную рознабаковасць. Сярод іх варта згадаць гісторыю спрэчкі з Паламам, біяграфіі яго дзядзькі і выхавальніка Іаана, мітрапаліта Іраклеі, а таксама мучаніка Кандрація Антыёхійскага, прамовы на смерць Феадора Метахіта, свайго настаўніка[2], і двух імператараў Андронікаў, каментары да падарожжаў Адысея і трактату Сінезія пра сны, трактаты па арфаграфіі і аб словах з няясным значэннем, філасофскі дыялог «Фларэнтый, або Аб мудрасці», астранамічныя працы па вылічэнню пасхаліі і падрыхтоўцы астралябіі; вялікая перапіска.[1]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Nicephorus…
  2. 2,0 2,1 2,2 Исихазм:…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • C. Krumbacher, Geschichte der byzantinischen Litteratur (1897);
  • Guillana R., Essai sur Nicéphore Grégoras, P., 1926. (найбольш поўны пералік і агляд рукапісаў Н. Грыгары);
  • Nicephorus Gregoras // Encyclopædia Britannica. Eleventh Edition, 1911;
  • Исихазм: Аннотированная библиография // Под общ. и научн. ред. С. С. Хоружего, -М.: Издательский Совет Русской Православной Церкви, 2004.