Нікіфар III Ватаніят

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нікіфар III Ватаніят
грэч.: Νικηφόρος Γ' Βοτανειάτης
Нікіфар III Ватаніят
Імператар Нікіфар III атрымлівае кнігу пропаведзяў ад Іаана Залатавуста
Візантыйскі імператар
7 студзеня 1078 — 4 красавіка 1081
Папярэднік: Міхаіл VII
Пераемнік: Аляксей I
 
Нараджэнне: каля 1002
Смерць: 10 снежня 1081(1081-12-10)
Жонка: Марыя Аланская

Нікі́фар III Ватанія́т (грэч.: Νικηφόρος Βοτανειάτης); каля 1002 — 10 снежня 1081) — візантыйскі імператар, які кіраваў з 1078 па 1081 гады. Ён належаў да сям'і, якая сцвярджала, што мае сваё паходжанне ад іншай візантыйскай сям'і Фокаў[1].

Нікіфар Ватаніят, паводле словаў Врыенія Малодшага, быў «адным з мужных мужоў Усходу», стаў імператарам ужо ў вельмі старэчым узросце. У пачатку 1077 года імператар Міхаіл VII зрабіў яго галоўнакамандуючым усходніх войскаў, а ў кастрычніку таго ж года Ватаніят адкрыта абвясціў пра пачатак паўстання, ачолены ім жа, і загадаў збіраць рассеяныя па Азіі войскі. З Фрыгіі ён рушыў у Віфінію, але меў вельмі мала сіл. Толькі пасля таго, як яго адкрыта падтрымаў найважнейшы горад Нікея, мяцеж стаў разрастацца і неўзабаве ахапіў усю Азію. У сталіцы Візантыі, Канстанцінопалі, таксама адбылося абурэнне. Імператар Міхаіл добраахвотна вырашыў пакінуць трон і пастрыгся ў манахі.

Авалодаўшы ўладай, Нікіфар, хоць быў ужо даволі стары, ажаніўся з прыгажуняй імператрыцай Марыяй Аланскай. Ён усяляк стараўся прыцягнуць да сябе прыхільнасць грамадзян і шчодра раздаваў падарункі. Вядома, усё гэта прывяло да таго, што выдаткі сталі далёка перавышаць даходы, і з'явіўся недахоп у грошах.

Зноскі

  1. Kazhdan, Alexander, ed. (1991), «Oxford Dictionary of Byzantium», Vol. III, Oxford University Press, page. 1479, ISBN 978-0-19-504652-6

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вриенний Никифор, «Исторические записки» М. 1997

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]