Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд
Nordenskiold
A E Nordenskiold.jpg
геолаг, географ, мараплавец
Дата нараджэння: 18 лістапада 1832
Месца нараджэння: Гельсінгфорс, Вялікае княства Фінляндскае, Расійская імперыя
Дата смерці: 12 жніўня 1901(1901-08-12) (68 гадоў)
Месца смерці: Дальбю, Швецыя
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Nordenskiold».

Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд (шв.: Nils Adolf Erik Nordenskiöld, 18 лістапада 1832, Хельсінкі12 жніўня 1901) - шведскі географ і геолаг, даследчык Арктыкі. Член Стакгольмскай АН (1858). Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1879). Скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт. У 1856 і 1861 удзельнічаў у экспедыцыях на Шпіцберген пад кіраўніцтвам О.М. Торэля. У 1864 - 1873 гадах кіраваў экспедыцыяй на гэты архіпелаг, у 1870-1883 гадах - у Грэнландыю, дзе даследаваў яе ледавіты шчыт. У 1878 - 1879 гадах на судне "Вега" праплыў паўночна-усходнім праходам з Атлантычнага ў Ціхі акіян з зімоўкай на Чукоцкім паўвостраве.

Імем Нордэншэльда названы архіпелаг у Карскім моры, заліў і мыс на Новай Зямлі, мыс і ледавік у Грэнландыі, рака ў Канадзе і інш.

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір - Паліклініка / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2000. - 560 с.: іл.

Спасылкі [правіць]